Грамадства1717

12 тысяч каталікоў прайшлі працэсіяй у цэнтры Мінска

Шэсце Божага цела спусцілася ад Залатой Горкі праспектам да плошчы Незалежнасці, а пасля ад Чырвонага касцёла да Катэдры.

Прыкладна 12 тысяч каталікоў, прадстаўнікоў 15 сталічных грамадаў рымска-каталіцкай і грэка-каталіцкай цэркваў, сталі ўдзельнікамі эўхарыстычнага шэсця ў гонар урачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана, арганізаванага 6 чэрвеня па цэнтральных вуліцах Мінска.

Як паведаміў прэс-сакратарРымска-каталіцкай царквы ў Беларусі ксёндз Аляксандр Амяльчэня, у працэсіі ўдзельнічалі дзеці са сталічных парафій, якія сёлета прынялі першую святую камунію, прадстаўнікі розных малітоўных груп і рухаў, святары.

Шэсце, адзначыў ксёндз Аляксандр, з’яўляецца сведчаннем прысутнасці Бога не толькі для вернікаў, але і для прахожых — мінчан і гасцей горада. Паводле яго слоў, адна з задач арганізатараў працэсіі якраз і заключаецца ў тым, «каб нявернікі хаця б на імгненне задумаліся аб прысутнасці Бога». «Акрамя таго, мы хочам паказаць, што каталікі існуюць у краіне і складаюць пэўную, даволі значную частку беларускага грамадства», — падкрэсліў ксёндз Аляксандр. Ён дадаў, што з кожным годам узрастае колькасць удзельнікаў шэсця, якое дазваляе вернікам публічна дэманстраваць сваё веравызнанне.

Паводле традыцыі ўрачыстасць пачалася ў 9.00 святой імшой каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы. Затым удзельнікі шэсця на чале з арцыбіскупам мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Тадэвушам Кандрусевічам і апостальскім візітатарам для грэка-каталікоў Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам прайшлі па тратуары праспекта Незалежнасці, вуліцах Берсана, Валадарскага, Інтэрнацыянальная і завяршылі акцыю каля архікафедральнага касцёла імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Працэсія з каляровымі стужкамі, харугвамі, абразамі і манстранцыяй з найсвяцейшым сакрамэнтам спынялася на плошчы Перамогі, дзе адбылася малітва ў гонар 65-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама на Кастрычніцкай плошчы, плошчах Незалежнасці і Свабоды. Падчас прыпынкаў святары чыталі ўрыўкі з Евангелля, прамаўлялі гаміліі на актуальныя праблемы духоўнага, маральнага і грамадскага жыцця, добраслаўлялі вернікаў найсвяцейшым сакрамэнтам.

Перад апошнім добраславеннем вернікі выканалі гімн Te Deum («Цябе, Бога, праслаўляем»), а ў заключэнне ўрачыстасці — духоўны гімн «Магутны Божа».

Каментары17

Цяпер чытаюць

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм14

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі мігранта з Беларусі асудзілі за распальванне варожасці да мігрантаў з Азіі1

Засталося толькі два тыдні, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

Паліна Лур'е прадае ў Маскве кватэру Ларысы Долінай, за якую судзілася год7

38‑гадовую Алену з Кобрына асудзілі за палітыку3

Два абаронцы зборнай Аргенціны праігнаравалі Трампа на ўзнагароджанні

10 чалавек загінулі ў порце Адэсы ў выніку ўдару па судне, якое перавозіла збожжа2

Ратавальнікі эвакуявалі з Эльбруса цела 11‑гадовага хлопчыка і пацярпелага бацьку2

Ціханоўская пра офіс у Варшаве: На адзін з паверхаў зможа прыйсці кожны10

Праваабаронца Васіль Завадскі пайшоў вучыцца на гештальт-тэрапеўта4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм14

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць