Аўтамабіль збіў у двары дома дзевяцігадовую дзяўчынку, што выбегла перад ім
Здарэнне адбылося ўчора вечарам на вуліцы Манюшкі.

22‑гадовы кіроўца BMW ехаў па дваровай тэрыторыі каля дома №14. Нечакана перад машынай з-за прыпаркаваных аўтамабіляў выбегла дзяўчынка.
Кіроўца не паспеў затармазіць і збіў яе. Пацярпелую даставілі ў бальніцу.
Каментары
если бы они там не стояли,вероятность избежания такого проишествия было бы 100%.