Грамадства1414

Зяленскі яшчэ раз папярэдзіў Лукашэнку пра наступствы ўступлення ў вайну

21 мая падчас працоўнай паездкі ў Славуціч на поўначы Кіеўскай вобласці, недалёка ад мяжы з Беларуссю, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запісаў відэа. У ім ён папярэдзіў «фактычнае кіраўніцтва Беларусі», што падтрымка Расіі ў яе спробах правесці новую атаку на Украіну з поўначы будзе мець свае наступствы.

Уладзімір Зяленскі. Скрыншот з відэа

«У нас ёсць магчымасць узмацніць нашу абарону. Мы таксама маем магчымасць дзейнічаць прэвентыўна ў дачыненні да расійскай тэрыторыі, адкуль могуць зыходзіць пагрозы, і ў дачыненні да фактычнага кіраўніцтва Беларусі, якое павінна быць у тонусе — гэта значыць, выразна разумець, што будуць наступствы, калі будуць здзейсненыя агрэсіўныя дзеянні супраць Украіны, супраць нашага народа.

Мы памятаем, што ў 2022 годзе наступленне ішло і з тэрыторыі Беларусі таксама. Мы гэтага не забудзем. Сілы абароны Украіны, Сілы бяспекі і нашы спецслужбы ведаюць, у чым пагрозы і як рэагаваць — як рэагаваць справядліва, без сумневаў», — заявіў Зяленскі.

Каментары14

  • Сьвіслацкі жабец
    21.05.2026
    Падаецца на тое, што ўсё ж рыхтуюць штосьці Пыня з Лупыняй. Напэўна кшталту 24 лютага 22-га году, калі толькі расейцы зойдуць ці моцна абстраляюць поўнач Украіны.
    Што цікава, Лука сёньня нічога пра расейскія войскі не казаў, сказаў толькі што:
    "Беларусь будзе ўцягнутая толькі ў адным выпадку — калі на нашу тэрыторыю будзе здзейсненая агрэсія."

    Як гаворыцца, чытайце паміж радкоў)))
  • Ўсё проста
    21.05.2026
    Калі Зяленскі кажа што вайны ня будзе то яна будзе, а калі кажа што яна будзе значыць яе не будзе.
  • бабруйчанін
    21.05.2026
    Трапна Сення пачул )))
    Акрамя спробы адвесці увагу ад " марадзераў"(раней казана ) у сваім коле прысутнічае і " рэўнасць" да Агээла і яго добрых стасункаў з Трампам....
    Але гэтая істэрыка ні на карысць Беларусі беларусам
    Падобная ..рыторыка грая " жадання " на Рф
    Падобным чынам дзейнічал і сам Агээл і Трамп і Нетаньяха і ВВПу эскалацыя ...
    PS Прымайце як Даннасць як рэальнасць Зяленскі гэта ні камрад Беларусі беларусаў
    Аб яго клопаце дзейнасці дзля Украіны карысці...украінцы самі вырашат

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць