Вайна

Пашкоджаны будынак Лангбарда і разбураны музей «Чарнобыль». Вынікі расійскай атакі на гістарычны цэнтр Кіева

Масіраваная расійская атака на Кіеў 24 мая прывяла да значных разбурэнняў у гістарычным цэнтры сталіцы. Сярод пацярпелых аб'ектаў — будынак МЗС, Нацыянальны мастацкі музей і практычна цалкам знішчаны музей «Чарнобыль», які толькі месяц таму адкрыўся пасля рэстаўрацыі.

Пажар у будынку музея «Чарнобыль» у Кіеве ў выніку расійскага ўдару. Фота: news.pn

Найбольш катастрафічныя наступствы ўдар меў для Нацыянальнага музея «Чарнобыль», які размяшчаўся на Падоле ў гістарычным будынку пажарнай часці. Ён быў амаль цалкам знішчаны.

Асаблівага трагізму сітуацыі дадае той факт, што ўстанова адкрылася для наведвальнікаў толькі 27 красавіка 2026 года пасля працяглай рэстаўрацыі, прымеркаванай да 40‑й гадавіны аварыі на ЧАЭС.

Разбурэнне будынка музея «Чарнобыль» у Кіеве. Фота: Чарнобыльскі запаведнік
Парушаная экспазіцыя музея «Чарнобыль» у Кіеве. Фота: запаведнік «Старажытны Кіеў»

Як паведаміў кіраўнік Асацыяцыі чарнобыльскіх аператараў Яраслаў Емяльяненка, разбурэнні вельмі значныя. Супрацоўнікі цяпер разбіраюць завалы і ратуюць тое, што яшчэ можна выратаваць. Паводле яго слоў, у суседніх дамах павыляталі вокны, а ў адной з кватэр яму давялося затрымаць марадзёра.

Разбурэнні вакол музея «Чарнобыль» у Кіева. Фота: news.pn

Раніцай пашкоджаны музей наведалі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі і кіраўнік МУС Ігар Кліменка, які назваў гэты ўдар «свядомай атакай на гісторыю і праўду».

Удар па цэнтры «старажытнай Русі»

Пашкоджанні атрымаў і будынак Міністэрства замежных спраў Украіны. Паводле слоў міністра Андрэя Сібігі, у будынку, узведзеным па праекце архітэктара Іосіфа Лангбарда ў 1939 годзе, выбіла вокны. Ён асабліва адзначыў, што збудаванне не мела пашкоджанняў з часоў Другой сусветнай вайны.

«Расійскія ўдары былі накіраваныя на гістарычны раён, менавіта ў цэнтр старажытнай Русі. Яшчэ адзін доказ таго, што мы маем справу з ордамі варвараў», — дадаў міністр.

Таксама выбуховай хваляй закранула Нацыянальны мастацкі музей Украіны. Калекцыя і супрацоўнікі ўстановы не пацярпелі, аднак сам будынак, які з'яўляецца помнікам архітэктуры, атрымаў пашкоджанні.

Пашкоджанні Нацыянальнага мастацкага музея Украіны. Фота: Мінкультуры Украіны
Пашкоджанні Нацыянальнага мастацкага музея Украіны. Фота: Мінкультуры Украіны

Разбурэнні зафіксаваныя і ў іншых гістарычных лакацыях. У запаведніку «Старажытны Кіеў» пацярпеў Кантрактовы дом, а на Паштовай плошчы — Паштовая станцыя і царква Раства Хрыстова. Кінарэжысёрка Ірына Цілык паведаміла пра пашкоджанні Кіеўскай оперы на Падоле.

Атака на Кіеў 24 мая была вельмі масіраванай. Агулам, па папярэдніх дадзеных, было выпушчана каля 90 ракет і 600 беспілотнікаў розных тыпаў. У раёне Белай Царквы зафіксавана выкарыстанне балістычнай ракеты «Арэшнік» (РС-26 «Рубеж»). У Кіеве загінулі як мінімум два чалавекі, яшчэ 56 атрымалі раненні, сярод іх ёсць дзеці.

Каментары

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць