Навука і тэхналогіі11

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце

«Ракеты —штука няпростая», — пракаментаваў яго канкурэнт Ілан Маск.

Скрыншот відэа NASA

Ракета кампаніі Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на стартавай пляцоўцы мыса Канаверал у Фларыдзе (ЗША).

«Падчас сённяшніх выпрабаванняў з запальваннем рухавіка адбылася анамалія», — паведамілі кампанія 29 траўня.

Безас запэўніў, што ўвесь персанал у бяспецы. Прычыны выбуху ракеты New Glenn пакуль не называюцца. «Вельмі цяжкі дзень, але мы адновім усё, што спатрэбіцца, і вернемся да палётаў. Гэта таго варта», — напісаў мільярдэр.

Blue Origin — канкурэнт кампаніі SpaceX. Яе заснавальнік Ілан Маск пракаментаваў інцыдэнт з ракетай: «Вельмі сумна. Ракеты — штука няпростая».

У Blue Origin заключаны кантракт з амерыканскім касмічным агенцтвам на пастаўку пасадачнага модуля для дастаўкі астранаўтаў на Месяц у рамках праграмы NASA Artemis. 

Высадка на Месяц запланавана на 2028 год.

Каментары1

  • ха
    29.05.2026
    Маск адкруціў контргайку!

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома3

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса16

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома3

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць