Грамадства99

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?

Малады чалавек, як быў у адносінах, аплаціў дзяўчыне ўстаноўку вініраў, а пасля расстання захацеў вярнуць сабе грошы. Ці можна патрабаваць назад сродкі, выдаткаваныя на стаматолага былой дзяўчыны?

Фота: vecteezy.com

«Я за кошт уласных сродкаў аплаціў сваёй дзяўчыне стаматалагічныя паслугі (устаноўка вініраў/імплантаў). Ці магу я пасля разрыву нашых адносін вярнуць патрачанае?» — распавёў беларус «Мінскай праўдзе».

Адвакат юрыдычнай кансультацыі Цэнтральнага раёна Гомеля Рамана Навоеў адзначыў: зыходзячы з заканадаўства, беларус мае права распараджацца грашовымі сродкамі, якія яму належаць.

Калі малады чалавек свядома і добраахвотна прыняў рашэнне і аплаціў выдаткі сваёй дзяўчыны, то гэта яго права. У такой сітуацыі зробленыя ім выдаткі не падлягаюць вяртанню ў судовым парадку.

— Зыходзячы з апісанай сітуацыі, малады чалавек, відавочна, разумеў, што ў яго няма ніякіх абавязкаў аплачваць стаматалагічныя паслугі сваёй дзяўчыны, і бязвыплатна расходаваў свае грашовыя сродкі, што пазбаўляе яго права на вяртанне патрачаных сродкаў, — патлумачыў Раман Навоеў.

Разам з тым малады чалавек зможа вярнуць грошы, калі дакажа, што траты былі здзейснены пад уплывам зману, падману, гвалту альбо пагроз. Аднак гэта малаверагодна.

— Падарункі, якія асобы робяць адна адной у перыяд адносін, таксама не падлягаюць вяртанню. Закон дазваляе дарыцелю адмяніць дарэнне, калі адораны здзейсніў замах на яго жыццё, жыццё яго сямейнікаў або блізкіх сваякоў альбо наўмысна прычыніў дарыцелю целавыя пашкоджанні. Пры гэтым дадзенае правіла не распаўсюджваецца на звычайныя падарункі, кошт якіх не перавышае дваццаціразовай сумы базавай адзінкі, — падагульніў адвакат.

Каментары9

  • Суродзіч
    01.06.2026
    Ага, ты б яшчэ працэнты назад папрасіў. 😂 Калі хацеў укласці грошы, то робіцца гэта на інвестарскіх пляцоўках, а не ў рот дзяўчыне (закрэслена) кабінеце дантыста.
  • іСамыНастаяшчы
    01.06.2026
    Хлопец пока не усвоил что в отношениях двух полов движение ресурсов идёт от М к Ж. Исключение только для альфа самцов. Но судя по тому что он ей дал деньги на зубы автоматически дисквалифицирует его из этой категории.
  • Жора
    02.06.2026
    До перадрукоўваць розны трашак.

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў4

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»24

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

У султана Брунея каля 7000 аўтамабіляў за 5 мільярдаў даляраў пыляцца ў сховішчах15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць