Свет

Пашынян паабяцаў фермерам выплаціць за ўраджай, які яны не змогуць паставіць у Расію

«Сёння мы знаходзімся на этапе стратэгічнага выбару».

Нікол Пашынян. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян паабяцаў, што выплаціць фермерам кампенсацыі за ўраджай, які яны не змогуць паставіць у Расію з-за ўведзеных Масквой абмежаванняў.

«Сёння мы знаходзімся на этапе стратэгічнага выбару. Мы вырашаем пытанне нашай дзяржавы, рэспублікі і набыцця дзяржавай новай якасці. І я кажу: сапсуецца перац — я заплачу за гэты перац, урад заплаціць. Але ў выніку ўсяго гэтага вырасце і вытворчасць перцу ў Арменіі, і экспарт», — заявіў Нікол Пашынян.

Расія з 2 чэрвеня часова забараніла ўвоз у Расію шэрагу садавіны з Арменіі. Пад забарону трапілі: вішні, чарэшні, абрыкос, сліва, персік, нектарын, вінаград.

На мінулым тыдні была ўведзена забарона на клубніцы, зеляніну, агуркі, памідоры, перцы, некалькі марак каньяку і віна.

Адносіны паміж Расіяй і Арменіяй абвастрыліся на фоне таго, што Ерэван пачаў наладжваць сувязі з краінамі Захаду. Уладзімір Пуцін заяўляў, што ў выпадку, калі Арменія ўвойдзе ў склад Еўрасаюза, Масква «згорне» ўсю эканамічную інтэграцыю з Ерэванам і перастане закупляць тавары з Арменіі.

Таксама на саміце ў Астане 28 мая кіраўнікі Расіі, Беларусі, Казахстана і Кыргызстана запатрабавалі ад Арменіі правесці рэферэндум наконт выбару, ЕС або Еўраазіяцкая эканамічная супольнасць. Расія адклікала свайго пасла з Ерэвана.

7 чэрвеня ў Арменіі пройдуць парламенцкія выбары. Расія робіць стаўку на «Квітнеючую Арменію» Самвела Карапецяна і нібыта планавала завезці ў краіну падчас выбараў 100 тысяч армян, бо галасаванне з-за мяжы забаронена.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні35

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года45

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні35

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць