Грамадства2929

«Нацыянальная ідэнтычнасць — найважнейшы інструмент супраціву рускаму міру»: Ціханоўская выступіла на Форуме імя Касцюшкі

Сёння, 2 чэрвеня, у Гданьску праходзіць Форум імя Касцюшкі, прысвечаны ролі культуры і ідэнтычнасці ў часы палітычнага тупіку. Да адкрыцця форуму анлайн далучылася Святлана Ціханоўская, паведамляе яе прэс-служба.

Сярод гасцей і ўдзельнікаў форуму — намеснік міністра замежных справаў Польшчы Артур Харазім, намеснік мэра Гданьска Пётр Гжэляк, нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, галоўная рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык, а таксама прадстаўнікі Рады Еўропы і Еўрапейскай камісіі. 

Ад Офіса Святланы Ціханоўскай у форуме ўдзельнічаюць старшы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, намесніца дырэктара Станіслава Гліннік, дырэктарка Офіса ў Чэхіі Крысціна Шыянок.

У сваёй прамове Ціханоўская падзякавала Еўрапейскаму цэнтру салідарнасці, польскім уладам і міжнародным партнёрам за падтрымку беларускай культуры, палітвязняў і беларусаў у выгнанні. Яна падкрэсліла, што культура сёння дапамагае беларусам захоўваць сувязь адно з адным і супрацьстаяць русіфікацыі.

«Чаму падтрымка беларускай культуры, культурных сувязяў, нацыянальнай ідэнтычнасці мае такое значэнне цяпер?

Па-першае, культура служыць мостам паміж беларусамі па абодва бакі мяжы. Калі сотні тысячаў апынуліся ў выгнанні, праз мову, літаратуру, музыку, тэатр, супольную памяць мы захоўваем сувязь адно з адным.

Па-другое, нацыянальная ідэнтычнасць — найважнейшы інструмент супраціву рускаму міру. Нездарма Расія праводзіць гвалтоўную русіфікацыю, як у Беларусі, так і на акупаваных тэрыторыях Украіны.

Па-трэцяе, культура — гэта таксама элемент бяспекі. Моцная нацыянальная ідэнтычнасць робіць грамадства больш устойлівым да прапаганды і спробаў знешняга кантролю. І, нарэшце, культура — гэта тое, што яднае нас з Еўропай. Беларусь гістарычна была часткай еўрапейскай культурнай прасторы і агульнаеўрапейскай спадчыны. І падтрымліваючы культуру, мы ўзмацняем еўрапейскасць беларускага грамадства», — сказала Святлана Ціханоўская.

Каментары29

  • !!!
    02.06.2026
    Тут няма пытання да Бяляцкага, які ўсю сваю дзейнасць быў нацыянальна свядомы ці Ціханоўскай, якая такой стала ці прынамсі іграе апошнія гады. Але пытанне да значнай часткі новай апазіцыі. Як так, што перад палякамі і іншымі нацыямі столькі гаворыцца пра беларускую нацыянальную свядомасць, але за гэтай шырмай вельмі часта чутна расейшчыну ды нават, як у выпадку бабарыканцаў, нейкія здзекі з той нацыянальнай ідэнтычнасці.

    Можа пара пра гэта ГУЧНА пагаварыць, у тым ліку на старонках НН?
  • Той русафоб з 1990-х
    02.06.2026
    Жора, значыць гэта проста пусты гук і тэатр для наіўных. Што ж, у плане нацыянальнай ідэнтычнасці і невероятных Пазняк меў рацыю. Зрэшты, таксама як і пра Расію, за што тыя невероятные яшчэ да 2022 яго абзывалі русафобам.
  • Секундачку
    02.06.2026
    "Па-першае, культура служыць мостам паміж беларусамі па абодва бакі мяжы. Калі сотні тысячаў апынуліся ў выгнанні, праз мову, літаратуру, музыку, тэатр, супольную памяць мы захоўваем сувязь адно з адным"

    Колькі сярод мігрантаў пасля 2020 было датычных да сферы культуры? Сотні тысяч гэта нейкая маніпуляцыя. Больш за тое, давайце падлічым, колькі з тых зехаўшых увогуле карысталася ці прынамсі ведала беларускую мову.

    Агідна тое, што сярод беларусаў, якія апынуліся ў 2020 Польшчу, хапае носьбітаў русского мира.

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома1

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса16

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома1

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць