Грамадства1313

«Мы яшчэ не скончылі. Не страчвайце надзеі!» Джон Коўл адрэагаваў на словы Ціханоўскай пра 800 палітвязняў у Беларусі

Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл заявіў, што праца па вызваленні беларускіх палітычных зняволеных будзе працягвацца. Такім чынам ён адрэагаваў у сацыяльнай сетцы X на словы лідаркі беларускіх дэмакратычных сіл Святланы Ціханоўскай.

Джон Коўл, 11 верасня 2025. Фота: Yauhen Yerchak Anadolu via Getty Images

Святлана Ціханоўская, адказваючы на пытанне шэф-рэдактара ўкраінскага выдання «Апостраф» Дзяніса Глушко, паведаміла, што ў беларускіх турмах на сёння застаецца каля 800 палітвязняў. Пры гэтым яна падкрэсліла, што рэальная лічба можа быць значна вышэйшай, бо многія затрыманні застаюцца незадакументаванымі праз страх сваякоў звяртацца да праваабаронцаў.

Ціханоўская выказала падзяку за высілкі амерыканскаму боку і асабіста Коўлу, адзначыўшы, што дзякуючы працэсу перамоў ужо атрымалася вызваліць каля 500 чалавек. 

«Мы яшчэ не скончылі. Не страчвайце надзеі!» — напісаў Коўл у адказ. 

Каментары13

  • Indrid Cold
    03.06.2026
    Пастар дрэнна маліўся за Луку і Пуціна, таму нічога і не атрымліваецца
  • Хопіць маніпуляцый з загалоўкамі
    03.06.2026
    Спадар Джон Коўл адрэагаваў на пост Дзяніса з Украіны.
  • ЧКБ, Гаюн, План Перамога
    03.06.2026
    Арытмія, у чым ціск Ціханоўскай?

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Італьянка выйграла «Славянскі базар»

Адным з першых «цыбулізацыю» Беларусі апісаў нямецкі заолаг. Уцёкшы ад маскоўскага рабалепства, ён адкрыў тут іншую цывілізацыю20

Хаўер Мілей абвясціў выходны дзень сёння ў краіне

«Залаты мяч» чэмпіянату свету атрымаў Родры1

У моду вярнуўся пластыкавы абутак з 1990‑х5

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію9

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала1

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг23

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць