Свет44

Зяленскі патроліў Пуціна разведданымі пра падзенне рэйтынгу расійскага кіраўніка і рост пратэсных настрояў у РФ

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў пост па выніках дакладаў украінскіх спецслужбаў. Паводле яго слоў, украінская разведка атрымала доступ да дакументаў, якія трапляюць на стол кіраўніку Крамля і якія сведчаць пра сур'ёзны ўнутраны крызіс у Расіі перад восеньскімі выбарамі.

Паводле слоў украінскага лідара, дадзеныя былі здабыты дзякуючы сумеснай працы ўкраінскай разведкі і сяброў Украіны. Ён адзначыў, што расійскаму дыктатару рэдка прыносяць праўду «без упрыгажэнняў», але нават афіцыйныя справаздачы расійскіх ведамстваў ужо фіксуюць трывожныя для Крамля трэнды.

Галоўная выснова з дакументаў, якую агучыў прэзідэнт Украіны, тычыцца рэзкага росту сацыяльнай напружанасці ў РФ перад запланаванымі на верасень выбарамі ў расійскі парламент.

«Асабліва, так званыя прагнозныя паказчыкі незадаволенасці расіян Пуціным будуць працягваць няўхільна расці, і яго ўжо цяпер пачалі прывучаць да думкі, што рост незадаволенасці не ўдасца спыніць і гэты паказчык «не выйдзе на плато» да верасня…» — заявіў Зяленскі.

З апублікаваных графікаў і справаздач вынікае, што ў Расіі адбываецца «эрозія Данбаскага кансенсусу», а незадаволенасць расіян будзе няўхільна расці. Згодна з дакументам, да верасня ўзровень адабрэння дзейнасці Пуціна ўпадзе да 55%, а ўзровень неадабрэння вырасце да 33%.

Пры гэтым фіксуецца і ўстойлівая тэндэнцыя да падзення рэйтынгаў расійскай кіруючай партыі, што, паводле слоў украінскага лідара, «азначае неабходнасць значна большых фальсіфікацый».

Таксама разведка дакладвае пра істотны рост пратэстных настрояў менавіта ў расійскіх рэгіёнах.

Зяленскі падкрэсліў, што гэтыя расійскія справаздачы яшчэ не ўлічваюць будучыя падзеі лета, імаверна, намякаючы на ўкраінскія аперацыі: «Лічым, што ў гэтых справаздачах яшчэ не ўлічаны патэнцыйныя падзеі чэрвеня, ліпеня і жніўня, якія не могуць не паўплываць на сітуацыю ў Расіі дадаткова».

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што на ўсе публічныя і таемныя мірныя ініцыятывы Крэмль пакуль адказвае працягам вайны. Аднак, на думку Зяленскага, унутраная сітуацыя ў самой Расіі павінна пераканаць Маскву ў адваротным.

Украіна па-ранейшаму прапануе дамаўляцца пра «годны мір», але калі Крэмль будзе ігнараваць рэальнасць, Зяленскі прагназуе змену ўлады ў РФ.

«Відавочна, тэндэнцыі не зменяцца, і з часам гэта можа азначаць, што пагадненне давядзецца заключаць ужо з кімсьці іншым з Расіі — з тым, хто не будзе закрывацца ад рэальнасці», — падагульніў Уладзімір Зяленскі.

Каментары4

  • А свое
    14.06.2026
    Интересно почему свой рейтинг не показывае и на выобры не спешит
  • Ну
    14.06.2026
    Не адабрэнне дзеянняў ўсяго ў 33%. Такі сабе крызіс.
  • А твое
    14.06.2026
    А свое , ты это про Путина, который 27 лет у власти, или про Лукашенко, который уже более 30 лет как узурпировал власть?

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць