Эканоміка

Закупныя цэны на грэчку павялічаныя на 50%

Закупачныя цэны на грэчку, што пастаўляецца для перапрацоўкі ў крупы, у Беларусі павялічаныя ў 1,5 разу. Адпаведная пастанова Савета міністраў, № 1305, прынятая 9 верасня 2010 года, паведаміла прэс-служба ўрада.

Дакументам, які набыў моц заднім днём (29 ліпеня 2010 года), унесеныя змены ў пастанову Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2010 года № 1082 «Аб зацвярджэнні закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю ўраджаю 2010 года, што рэалізуецца для дзяржаўных патрэб».

Згодна з пастановай № 1305, закупачныя цэны на грэчку, што пастаўляецца для перапрацоўкі ў крупы першага класа, павялічаны з 902 тыс. за тону да 1 млн. 353 тыс. рублёў, другога класа — з 838 тыс. да 1 млн. 257 тыс., трэцяга класа — з 751 тыс. да 1 млн. 127 тыс., ці ў 1,5 разу.

«Павышэнне закупачных цэн звязанае з неабходнасцю абароны інтарэсаў айчынных вытворцаў і рэгулявання цэн на грэцкія крупы ў параўнанні з сумежнымі дзяржавамі», — патлумачылі ва ўрадзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук9

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары14

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай3

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць