Кіраўнічку «Белсата» ўзнагародзяць, нягледзячы на змены ва ўсходняй палітыцы Польшчы
Рамашэўская-Гузы і «Белсат» атрымаюць прэмію імя Гедройця.
Вечарам 9 лістапада ў Каралеўскім замку ў Варшаве адбудзецца ўручэнне прэстыжнай узнагароды газеты «Жэчпасполіта» імя Ежы Гедройця. Узнагарода знаходзіцца пад патранатам прэзідэнта Польшчы і будзе ўручацца ўжо дзесяты раз — роўна столькі гадоў мінула з дня смерці Гедройця.
Штогод яе урачыста ўручаюць асобам, якія праявілі сябе ў грамадскім і палітычным жыцці Польшчы, умацоўвалі яе пазіцыі ў ЕС і развівалі адносіны з яе суседзямі.
Акрамя «Белсата» і Агнешкі
Тым больш нечаканым выглядае тое, што узнагарода імя Гедройця будзе ўручаная менавіта
Да існавання «Белсата», які фінансуецца Міністэрствам замежных спраў Польшчы, беларускія ўлады ставяцца непрыхільна і прэстыжная узнагарода для Агнешкі Рамашэўскай у нейкім сэнсе супярэчыць новай польскай усходняй палітыцы, пабудаванай на прагматызме.
Магчыма, выбар на карысць спадарыні Рымашэўскай паўплывала кансерватыўны характар «Жэчыпасполітай». Выданне адлюстроўвае хутчэй пазіцыі апанентаў Браніслава Камароўскага і Дональда Туска.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары