З 2000 па 2010 гады ў рэалізацыю праграмы капітальнага будаўніцтва на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе ўкладзена больш як 1 млрд. 100 млн. долараў ЗША.Такія звесткі прыводзіць
Паводле інфармацыі
Генеральны дырэктар абмеркаваў з падначаленымі пытанні дзейнасці прадпрыемства, перспектыў яго далейшага развіцця і выканання артыкулаў калектыўнага дагавора ААТ «Мазырскі НПЗ».
«Зараз на заводзе шмат гутарак аб заработнай плаце, але я лічу, што не гэтае пытанне з’яўляецца першарадным, а рэканструкцыя прадпрыемства. Шмат хто не разумее, што ўся далейшая перспектыва паспяховай працы нашага заводу залежыць ад установак, якія будуюцца. На дадзеным этапе мы павінны думаць аб тым, як, падтрымліваючы годны ўзровень заработнай платы, укладваць сродкі ў развіццё заводу», — адзначыў на сустрэчы з працоўнымі Купрыянаў.
Праблемы рэканструкцыі адбіліся і на выкананні праграмы развіцця цэха № 5, таму яго калектыў пацікавіўся перспектывамі будаўніцтва дадатковага рэзервуарнага парка, адзначаецца ў паведамленні. «Генеральны дырэктар прызнаў, што пашырэнне рэзервуарнага парка жыццёва неабходна, аднак гэтае пытанне пакуль не вырашана, бо завод працягвае адчуваць востры недахоп фінансавых сродкаў», — гаворыцца ў
У той жа час мерапрыемствы, якія накіраваны на павелічэнне аб’ёмаў зліву нафты і іншых сыравінных кампанентаў, што паступаюць у вагонацыстэрнах па чыгунцы, у цэху № 5 будуць праводзіцца. З гэтай мэтай да 1 ліпеня наступнага года плануецца рэканструяваць эстакаду, павялічыўшы яе магчымасці па зліве да 1 млн. 200 тыс. тон нафты ў год (у наступным годзе на перапрацоўку на завод чакаецца пастаўка 8–11 млн. тон нафты).
-
«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне
-
20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін
-
Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі
Каментары