Літаратура

Уладзімір Караткевіч. Разведчык

Загінеш -- і ведаць не будуць
Пра цябе нічога сябры.
Загінеш - і ведаць не будуць
Маці, жонка, бацька стары.

Загінеш -- і ведаць не будзе
На роднай мяжы лебяда...
Але вечна тваім застаецца
Толькі тое, што ты аддаў.

Вораг навіснуў над лёсам...
І, можа, не ўбачыць зор,
Над Убарцю пілы ўцёсаў,
Над Улай зубчасты бор.

...І слова па-беларуску
Перад смерцю не смей сказаць,
І нічога навокал роднага,
З чым лёгка так паміраць.

Побач выскалы, побач лычы.
А сябры -- як джалам мяча --
Здалёку здраднікам клічуць
Або з пагардай маўчаць.

Атруту салодкую точаць
Схаваныя ўсімі нажы,
Але смела ўсміхайся ў вочы
Смяротнаму стану чужых.

Ты не з імі. Ты -- за каханне.
І таму -- у вякі вякоў
Ідзі за межы пазнання,
Пастыр сярод ваўкоў.

Вядзі іх манлівай сцяжынай
У нетры, змрок, глушыню,
Каб з-за той, з-за тваёй асіны
Раптам вылецеў слуп агню.

Калі горкім пацягне дымам
І ўвап'ецца ля сэрца набой --
Ты маліся адной радзіме,
Што цябе асудзіла на бой.

"Зямля, што мне суджана лёсам,
Адзіная ў свеце любоў,
На табе няма хмарачосаў,
Апроч вечных тваіх дубоў.

Асеннім усходам абмытая
Ў вечным ззянні расы ці льда,
Устаюць твае піраміды, -
Дзюнаў палескіх града.

Дым вячэрні над родным парогам,
Россып літар у лемантары, --
Гэта ўсё мне суджана богам,
І за гэта -- хоць тройчы памры...

За мятлушкаў песню жывую,
За паданняў бясконцы сувой, --
Ўсім жыццём за іх адваюю...
А, як трэба, -- смерцю сваёй..."

Загінеш -- і ведаць не будзе
На ўзмежку тваім лебяда...
Але вечна тваім застанецца
Толькі тое, што ты аддаў.

Але волі няма вышэйшай
За абраную ў гэтым жыцці,
Але долі няма вышэйшай, --
Аднаму на тысячы йсці!

Аднаму -- без сотняў дывізій,
Без тысяч сконаў і мук.
Аднаму загінуць, зрабіўшы
Ўсё адзінаю парай рук.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома1

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса16

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома1

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць