Меркаванні11

«Wiener Zeitung» назвала аўстрыйскага назіральніка «ганьбай для краіны»

Як піша венскае выданьне «Wiener Zeitung», на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, А ўстрыю ў якасьці назіральніка прадстаўляў былы віцэ-канцлер Губэрт Горбах. У Менск ён прыбыў на запрашэньне беларускага МЗС.

Чым скончыліся выбары і што было пасьля іх — вядома: дзейны прэзыдэнт Лукашэнка атрымаў каля 80% галасоў, увечары былі жорстка зьбітыя тыя, хто з гэтым не пагадзіўся, шмат каго кінулі за краты, 600 чалавек чакаюць суду. ЗША адмовіліся прызнаваць беларускія выбары. Аўстрыйскі ж назіральнік назваў іх «вялікім сьвятам» з гледзішча правоў чалавека і ацаніў як «вялікі крок наперад» .

Сваю ацэнку Губэрт Горбах даў перад камэрай беларускага тэлебачаньня. Для Аўстрыі падобныя выказваньні — ганьба. Бо і для аўстрыйцаў, і паўсюль ён застаецца былым віцэ-канцлерам, і менавіта так яго прадставілі і ў Менску.

Кепска ўжо тое, заўважае «Wiener Zeitung», што Горбах прыбыў у Менск на запрашэньне Лукашэнкі.
Высокапастаўленыя палітыкі павінны вельмі насьцярожана ставіцца да падобных рэчаў. У свой час шмат хто з эўрапейцаў асудзіў «дружбу» былога нямецкага канцлера Шродэра з Пуціным і ягоны ўдзел у расейскім газавым праекце. Учынак Горбаха нічым ня лепшы.

Калі вядомыя палітыкі даходзяць да прызнаньня рэжымаў, якія ўціскаюць правы чалавека, гэта выглядае вельмі падазрона, лічыць аўстрыйскае выданьне. Грамадзяне пачынаюць думаць, што палітыкі ня маюць прынцыпаў, а толькі мэркантыльную зацікаўленасьць.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома1

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса16

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома1

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць