МЗС Расіі: Санкцыі супраць Беларусі ўведзены ў разліку на падрыў сацыяльна-эканамічнай стабільнасці ў краіне
Масква крытыкуе санкцыі, уведзеныя Еўрасаюзам і ЗША.
Міністэрства замежных спраў Расіі выступіла з крытыкай санкцый, уведзеных Еўрасаюзам і ЗША «ў дачыненні да Беларусі і яе кіраўніцтва».
«Вядома, кожная краіна сама дае ацэнку падзеям, што адбыліся ў Мінску 19 снежня 2010 года і пазней, — гаворыцца ў каментарыі афіцыйнага прадстаўніка МЗС Аляксандра Лукашэвіча. — У нас таксама ёсць сваё меркаванне наконт гэтага, якое мы не ўтойвалі як у двухбаковых кантактах з Мінскам, так і ў Радзе Еўропы падчас прыняцця адпаведных рашэнняў».
«Паслядоўная пазіцыя Расіі заключаецца ў неабходнасці самага шырокага ўцягвання Беларусі як суверэннай еўрапейскай дзяржавы ў працэсы міжнароднага супрацоўніцтва.
У гэтым стратэгічным кантэксце прымяненне супраць Беларусі па палітычных матывах аднабаковых санкцый у разліку на падрыў
31 студзеня ЕС і ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска ў сувязі з жорсткім разгонам акцыі апазіцыі ў цэнтры Мінска вечарам 19 снежня. ЕС забараніў уезд 158 беларускім чыноўнікам, ЗША пашырылі свой спіс і аднавілі санкцыі ў дачыненні да прадпрыемстваў
13 студзеня міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што прынятая днём раней рэзалюцыя Савета Еўропы па Беларусі адлюстроўвае пункт гледжання РФ. Камітэт міністраў Рады Еўропы заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць арыштаваных кандыдатаў у прэзідэнты на
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары