Усяго патроху88

Жонка прэзідэнта ЗША з'явілася на тэлебачанні ў сукенцы за 35 даляраў

Пасля выхаду перадачы ў эфір у крамах сеткі H&M утварыліся чэргі.

У амерыканскіх СМІ актыўна абмяркоўваецца з’яўленне першай лэдзі ЗША Мішэль Абамы на канале NBC у прасценькай сукеначцы за 34 даляры 95 цэнтаў.

На ранішнюю праграму Today Show яна прыйшла ў чорнай сукенцы ў дробны белы гарошак і жоўтых «лодачках» на невысокім абцасе.

На камплімент вядоўцы з нагоды сукенкі Мішэль Абама адказала, што яна не надае вопратцы вялікай увагі, а выбіраючы тую ці іншую рэч, кіруецца тым, што адзенне павіннае адпавядаць надвор’ю і быць зручным. Яна таксама зрабіла важную заўвагу: «Урэшце, кожны павінен нешта надзець на сябе перад тым як выйсці з дому».

Першая лэдзі з’явілася на канале NBC яшчэ на мінулым тыдні, але яе строй працягвае бударажыць аглядальнікаў — бо сукенка жонкі прэзідэнта даступная большасці хатніх гаспадыняў.

Амерыканскія СМІ таксама паведамляюць, што

пасля выхаду перадачы ў эфір у крамах шведскай сеткі H&M у ЗША утварыліся чэргі. Ужо праз суткі сукенкі «жонкі прэзідэнта» былі распрададзеныя.

Пры гэтым шведскі сайт The Local паведамляе, што Мішэль Абама зрабіла «фантастычную рэкламу» сетцы H&M. А вытворца заявіў, што выбар сукенкі шведскай фірмы сведчыць пра добры густ першай лэдзі.

Нагадаем, сам прэзідэнт Барак Абама носіць кітайскі гадзіннік малавядомай маркі Jorg Gray за 320 даляраў, хоць раней быў заўважаны з гадзіннікам Tag Heuer за 1500 даляраў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць