Заяўка на атрыманне крэдыту ўжо пададзена ў Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС.
Беларусь просіць вылучыць з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС да $2 мільярдаў. Пра заявіў намеснік прэм’
Міністр фінансаў Андрэй Харкавец сказаў, што
заяўка на атрыманне крэдыту ўжо пададзена ў Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС. Па яго словах, квота Беларусі ў гэтым фондзе складае каля $1,7 мільярда. «Заяўка сёння разглядаецца, думаю, што ў сакавіку атрымаем каментар Еўразійскага банка развіцця», — падкрэсліў міністр фінансаў.
Па ягоным меркаванні, на міжнародных фінансавых рынках склалася неспрыяльная сітуацыя для размяшчэння Беларуссю еўрабондаў. У сувязі з гэтым пакуль ажыццяўляць запазычанні такога кшталту як у расійскіх рублях, так і ў далярах, Беларусь не плануе.
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары