Эканоміка11

Пуціна папрасілі спыніць зліццё «Уралкалія» і «Сільвініта»

Расійскі холдынг «Акрон» папрасіў прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна забараніць зліццё «Уралкалія» і «Сільвініта»,
паведамляе газета «Ведомости».

Паводле дадзеных выдання, прэзідэнт «Акрона» Іван Антонаў накіраваў Пуціну 20 студзеня два лісты, у якіх просіць забараніць пагадненне «Уралкалія» і «Сільвініта» ў любой форме, а таксама даручыць Федэральнай антыманапольнай службе (ФАС) адмовіць «Уралкалію» ў хадайніцтве пра далучэнне «Сільвініта».

Зліццё «Уралкалія» і «Сільвініта» рыхтавалася з сярэдзіны 2010 года. Ідэя аб’яднаць кампаніі належыць сенатару ад Дагестана Сулейману Керымаву, які ў чэрвені разам з партнёрамі выкупіў кантроль над «Уралкаліем» у Дзмітрыя Рыбалоўлева.

Аб зліцці «Уралкалія» і «Сільвініта» было абвешчана ў снежні 2010 года, а два тыдні таму пагадненне ўхвалілі і іх акцыянеры. У выніку аб’яднання будзе створаная кампанія з рынкавай капіталізацыяй у 24 мільярды даляраў. Керымаў пасля зліцця атрымае 16,1% акцый новай кампаніі, долі яго партнёраў па бізнэсе не ўдакладняюцца.

«Акрон» (валодае 8% галасавальных акцый «Сільвініта») стаў адзіным, хто публічна крытыкаваў гэтую ўгоду і нават паспрабаваў аспрэчыць яе ў судзе.

ФАС рашэння аб пагадненні яшчэ не вынес, падоўжыўшы ў канцы студзеня тэрмін разгляду хадайнiцтва «Уралкалія» на два месяцы.

У прыватнасці, Антонаў незадаволены тым, што «Сільвініт» быў ацэнены ў 7,7 млрд даляраў, а «Уралкалій» — у 13,8 млрд даляраў. На яго думку, ацэнка была праведзеная з парушэннямі, што прывяло да страты акцыянерамі «Сільвініта» паловы рэальнага кошту акцыянернага капіталу. Акрамя таго, Антонаў лічыць небяспечным манапалізацыю вытворчасці хлорыстага калію.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты9

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму многія людзі не любяць есці насякомых: ДНК дала адказ, які сягае на 9000 гадоў у мінулае4

Вогненны матч за трэцяе месца: каманды забілі дзесяць мячоў11

Зяленскі правёў кансультацыі з камандзірамі карпусоў і доўга размаўляў з Фёдаравым. Фёдараў: Дыялог ёсць, веру, што ўсё ўдасца1

У 100 гадоў памерла дачка жанчыны, якая нібыта вышыла арнамент для сцяга БССР. А бацька яе загінуў падчас сталінскіх рэпрэсій2

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства10

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты9

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць