Урачыстая цырымонія адкрыцця новай паліклінікі адбылася 23 лютага ў Брэсце ў мікрараёне Паўднёвы.
Паліклініка размясцілася ў будынку, дзе раней быў гарнізонны Дом афіцэраў. Яго рэканструкцыя пад лячэбную ўстанову пачалася ў лістападзе 2009 года. На будаўніцтва затрачана амаль 15 млрд. рублёў. Паліклініка аснашчана сучасным абсталяваннем, на якое было выдзелена 6,5 млрд. рублёў.
Установа разлічана на 480 наведванняў у змену. Увядзенне яе ў эксплуатацыю дазволіць разгрузіць усе чатыры паліклінікі горада.
У новай установе аховы здароўя створана 13 аддзяленняў, у тым ліку два тэрапеўтычныя, хірургічнае, гінекалагічнае, рэабілітацыі, прафілактыкі і дзённага стацыянару на 25 ложкаў. Усяго ў паліклініцы больш за 200 кабінетаў лячэбнага прызначэння.
Гарадская паліклініка № 3 разлічана на абслугоўванне 35 тыс. чалавек. Зараз у ёй будзе абслугоўвацца 25.100 брэстаўчан.
Каментары