Праблемы са здароўем могуць пачацца і праз 20 гадоў пасля турмы.
Сярод спецыялізацыяў берлінскага псіхааналітыкаЁн перакананы, што прынамсі траціна гэтых вязняў мае посттраўматычны сіндром (ПТС) або сур’ёзныя псіхічныя ці псіхасаматычныя расстройствы.Карла-Хайнца Бомберга — псіхічная траўматызацыя асобы падчас палітычных рэпрэсіяў. У мінулым сам вязень Штазі, Бомберг кансультуе тых, хто прайшоў допыты ды катаванні службаў дзяржбяспекі ГДР.
Праблемы са здароўем могуць пачацца і праз 20 гадоў пасля турмы
У розны час у псіхіятрычны кабінет
Брандэнбуржац Томас Ханэман — пацыент Бомберга з
І толькі ў пачатку2000-х , праз 14 гадоў пасля турмы, у яго пачаліся начныя кашмары, болі ў страўніку і беспадстаўная непрадказальная нянавісць ды агрэсія да ўсіх кіраўнікоў.
«Такія размытыя, дыфузныя сімптомы маюць многія колішнія „палітычныя“ з былой ГДР», кажа Бомберг. — «Лячыць людзей, чыё здароўе сістэматычна разбурала Штазі, досыць складана».
Бомберг: Вось нядаўна да мяне звярнуўся пацыент, які дваццаць гадоў пасля турмы Штазі ні на што не пакутаваў. Ніколі. І тут у яго раптам усё пачало балець. Як высвятляецца, такія болі маюць псіхагенныя прычыны. Пасля таго, што гэтыя людзі перажылі, яны трывала знаходзяцца ў дэпрэсіўным стане. Гэта такая псіхічная
Самае галоўнае — пазбавіцца недаверу
Недавер у колішніх вязняў набіраецца праз тое, што доўгі час яны былі аб’ектам кантролю ды сачэння спецслужбаў, лічыць Бомберг. Цяпер, пасля доўгіх размоваў з лекарам, многія з яго пацыентаў, як той жа Ханэман, ужо спакайней рэагуюць, скажам, на павольны праезд аўтамабіля, нечаканыя званкі ў дзверы або праз тэлефон, і не скардзяцца на болі.
Як кажа доктар Бомберг,
канчаткова вылечыцца ад перажытай несправядлівасці, на жаль, немагчыма.Наступствы псіхатраўмы можна толькі змякчыць, паціху перапрацаваўшы адчуванні перажытай несправядлівасці. Гэта крок за крокам робіць доктар са сваімі пацыентамі.
«Свабода»: Што б вы маглі параіць у сувязі з гэтым беларускім вязням, якія знаходзяцца ў турмах пад масіўным псіхалагічным ціскам з боку спецслужбаў, а таксама тым, хто выйшаў з вязніцы і адчувае пэўныя душэўныя расстройствы? Пры гэтым трэба ўлічваць, што псіхіятр у постсавецкіх краінах — гэта спецыяліст, да якога чалавек пойдзе ў апошнюю чаргу, асабліва так званы палітычны.
Бомберг: Ёсць пэўныя моманты, якія звязаныя з палітыкай і могуць вырашацца на палітычным узроўні ў адпаведнасці з тымі пагадненнямі, да якіх далучылася Беларусь. Згодна з гэтымі пагадненнямі трэба пільна дамагацца выканання такіх правоў, як права на кантакт з адвакатам, на спатканні, на медычны дагляд. Таксама нейкімі агульнымі міжнароднымі намаганнямі можна было б нейкім чынам наладзіць адпаведныя кансультацыі заходніх
***
У гэтыя дні ініцыятыва «Вызваленне», якая аб’ядноўвае сваякоў палітвязняў па «справе 19 снежня», перадала ў пасольства Венгрыі, якая старшынюе ў ЕС, зварот, у якім заклікае Еўропу праявіць цвёрдасць у пытанні неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў.
У звароце прыводзяцца прыклады катавання вязняў у засценках КДБ. Гэта жорсткае стаўленне канваіраў у чорных масках, шантаж і псіхалагічны ціск на падследных, адсутнасць прабіральні ў многіх камерах і г.д.
Каментары