Меркаванні11

Кіраўнік МЗС Славакіі: Беларусь стала галоўнай праблемай Еўропы

Напярэдадні міжнароднага форуму па глабальнай бяспецы GlobSec-2011 ў цэнтры Браціславы адбыўся пікет салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Напярэдадні прадстаўнічага міжнароднага форуму па глабальнай бяспецы GlobSec-2011, які адкрываецца сёння, 3 сакавіка ў сталіцы Славакіі, у цэнтры Браціславы адбыўся пікет салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Удзельнікі, сярод якіх былі Станіслаў Шушкевіч, Аляксандр Казулін, Ірына Красоўская, Сяргей Калякін, Аляксандр Мілінкевіч, паслы, прадстаўнікі няўрадавых арганізацый з Еўропы і ЗША, а таксама актывісты легендарнай «Хартыі’77», трымалі ў руках партрэты беларусаў — палітычных вязняў КДБ.

Сімвалічна, што аўтарам здымкаў з’яўляецца экс-міністр замежных справаў Славакіі Павал Дэмеш.

«У Еўропе ўсе ведаюць беларускага дыктатара ў твар, але ніхто не ведае ў твар палітвязняў.
Таму мы праводзім акцыю з партрэтамі», кажа Павал Дэмеш.

Разам з ім у акцыі узяў удзел і дзейны міністр замежных справаў Мікулаш Дзурында. Уплывовы славацкі палітык заявіў, што «Беларусь стала галоўнай праблемай Еўропы. У гэтым ёсць нейкая іронія.

Дыктатары сыходзяць нават на Блізкім Усходзе, а апошні дыктатар застаецца тут».

На форуме адной з галоўных тэмаў стане сітуацыя ў Беларусі. З беларускага пытання GlobSec-2011 і пачне сваю працу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні36

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года45

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні36

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць