Культура33

Ганна Вольская: «Калі сутыкнемся, будзем вырашаць праблему юрыдычна»

Новы «чорны спіс» дзеячоў культуры пракаментавалі яго фігуранты.

Учора ў Інтэрнэце з’явіўся спіс дзеячоў культуры, якіх не рэкамендуецца ўзгадваць у афіцыйных СМІ.
Міністэрства інфармацыі ўжо абвергла ягонае існаванне, але дзеячы культуры, чые імёны фігуруюць у спісе ўсё адно апасаюцца. З аднаго боку на паперчыне няма ніводнай пячаткі і выглядае яна як «самапал». З іншага — існаванне "чорных спісаў" дзеячоў культуры верагоднае: некалькі гадоў таму яны ўжо існавалі. «НН» звязалася з некаторымі фігурантамі са спісу.

Зміцер Вайцюшкевіч:

-Я ўжо прызвычаіўся, бо трапляў у такія спісы два ці тры разы. Насамрэч, маглі б прыдумаць для нас якія-небудзь цікавейшыя санкцыі. Мне ўзгадванні ў дзяржаўных СМІ абсалютна не патрэбныя, мы можам граць канцэрты самастойна. Галоўнае, каб не перашкаджалі выступаць, а ўзгадванні гэтыя не маюць для мяне ніякага значэння.

Аляксандр Кулінковіч:

-Пакуль нічога не вядома. Гэтая паперка — нейкая лажа, я і сам магу такую зрабіць, унесці ў яе хоць прэзідэнта і распаўсюдзіць. Там папера амаль туалетная, ніводнай пячаткі. Калі забаранілі — добра, я рады. Я ўвогуле хацеў, каб мяне забаранілі, з таго часу як мы схадзілі да Праляскоўскага. Таму што са спісам ці без яго, але рок-музыка, як і ўсё незалежнае, у нас і так забаронена.

Ганна Вольская:

-Мы таксама даведаліся пра спіс з інтэрнэту. З намі такое ўжо адбывалася. Калі мы сутыкнемся з гэтым у жыцці, то будзем вырашаць гэтую праблему юрыдычна. А пакуль ніякай законнай сілы ў спіса гэтага няма. Нам не ўпершыню з такім сутыкацца, а ў адную і тую раку двойчы не ўваходзяць.

Андрэй Курэйчык:

-Мне з нашымі чыноўнікамі не па дарозе. Калі з’яўляюцца такія спісы ў ХХІ стагоддзі, яно пераўтвараецца ў Сярэднявечча. Яны проста руйнуюць нацыянальную культуру. У мяне ёсць досвед — журналісты афіцыйных газет і тэлебачання мне не адзін і не два разы казалі, што ўзгадваць мяне ці запрашаць у студыю яны не могуць. Напрыклад, у «СБ» выходзіла вялікая рэцэнзія на спектакль «Пане Каханку», а прозвішча аўтара, то бок маё, ні разу не ўзгадвалася. Таму апальныя спісы існавалі і раней, а новы проста шырэйшы ці наадварот больш вузкі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць