Свет11

Латвія і Эстонія за больш жорсткія санкцыі

Міністры замежных спраў гэтых краін Г.Крыстоўскіс і У.Паэт выступаюць за ўзмацненне жорсткасці санкцый ЕС у дачыненні да беларускага кіраўніцтва.

Міністры замежных спраў Латвіі і Эстоніі Гіртс Валдзіс Крыстоўскіс і Урмас Паэт выступаюць за ўзмацненне жорсткасці санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да беларускага кіраўніцтва.
Пра гэта міністры заявілі на прэс-канферэнцыі паводле вынікаў сваёй сустрэчы ў Рызе 2 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе МЗС Латвіі.

Крыстоўскіс, адказваючы на пытанне, ці падтрымаюць міністры ўзмацненне жорсткасці санкцый ЕС у дачыненні да Мінска, калі пацвердзіцца інфармацыя аб пастаўцы Беларуссю зброі ў Лівію і аб катаваннях арыштаваных апазіцыянераў, заявіў: «Становіцца ўсё больш і больш відавочным, што ЕС сапраўды павінен зноў звярнуцца да гэтага пытання і што мы ў ЕС павінны абмеркаваць гэты аспект сітуацыі ў Беларусі».

Кіраўнік МЗС Латвіі выказаў упэўненасць, што на найбліжэйшай сустрэчы прадстаўнікоў знешнепалітычнага ведамства ЕС з міністрамі замежных спраў краін Еўрасаюза будзе выпрацаваны «больш эфектыўны падыход адносна паляпшэння сітуацыі ў Беларусі». «Час прыйшоў», — падкрэсліў Крыстоўскіс.

Міністр замежных спраў Эстоніі са свайго боку лічыць, што адной з магчымасцяў уплыву на афіцыйны Мінск могуць быць «вельмі дакладна нацэленыя эканамічныя санкцыі» ў дачыненні да беларускіх кампаній, якія «цесна супрацоўнічаюць з рэжымам і дапамаглі яму ўчыняць усялякага кшталту жудасныя рэпрэсіі».

«Мая пазіцыя такая: так, ЕС павінен прааналізаваць гэтую магчымасць, каб вельмі добра падрыхтаваць мэтавыя санкцыі», — заявіў Паэт.

Кіраўнік эстонскага МЗС таксама выступіў за працяг двухвектарнай палітыкі ЕС адносна Беларусі, што, паводле яго слоў, «прадугледжвае поўную падтрымку крохкай грамадзянскай супольнасці, а таксама даванне грантаў беларускім студэнтам на навучанне ў заходніх універсітэтах». Паэт падкрэсліў неабходнасць падтрымкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні, дзе вучацца беларускія студэнты, і выступіў за спрашчэнне візавага рэжыму для грамадзян Беларусі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў10

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект ад OpenAI выйшаў з ізаляванага асяроддзя і ўзламаў іншую кампанію падчас тэсту на кібербяспеку7

У Баранавічах паставілі нестандартны знак, на якім мужчына паўзе праз дарогу. Што гэта было?5

Вячаслаў Сіўчык перакананы, што праблемы ў беларусаў у Польшчы ўзніклі менавіта праз пераезд Офіса Ціханоўскай72

У кітайскім аэрапорце з'явіўся каціны аддзел па барацьбе з грызунамі

Прэзідэнт Узбекістана звольніў пасла ў Беларусі «за абыякавае стаўленне»

Былы кіраўнік Салігорска, які ледзь уратаваўся ад турмы, робіць кар'еру ў сістэме Мінгарвыканкама2

Арына Сабаленка расказала, якая акторка магла б сыграць яе ў кіно14

Аўташколы могуць чакаць змены1

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў10

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць