Афіша

Білет на балет праз інтэрнэт

Білет у Тэатр оперы і балета Беларусі з сакавіка можна купіць праз Інтэрнэт.

Гледачы змогуць набыць білеты ў тэатр, не выходзячы з дома, расплаціўшыся за білет пластыкавай карткай і раздрукаваўшы яго на звычайным прынтары. Гэта стала магчымым дзякуючы партнёрству тэатра з кампаніяй «Квіткі Бел», якая даўно і паспяхова дзейнічае ў Літве і Украіне.

У кожнага білета асвой унікальны штрыхкод, які на ўваходзе ў тэатр счытваецца з дапамогай спецыяльнага тэхнічнага аснашчэння — партатыўнага сканера.

Забраніраваць білеты ў тэатр можна будзе не толькі на афіцыйным сайце Вялікага тэатра, але і на сайце кампаніі «Квіткі Бел», потым іх можна выкупіць у найбліжэйшай касе кампаніі. Сёння такія касы размешчаны ў філіялах «Белкнігі», у пунктах прыёму аб’яў газеты «З рук у рукі», у ЦУМе, у філіялах кампаніі «Топ Тур», у канцэртнай зале «Мінск», у Палацы спорту. Кампанія пастаянна развіваецца, таму месцы продажаў будуць павялічвацца, і ў хуткім часе білеты можна будзе набыць у касах «Мінск-Арэны», у інфааддзелах сеткі гіпермаркетаў «Прастор», у салонах сотавай сувязі «Сувязны». З інфармацыяй аб месцах продажаў кампаніі «Квіткі Бел» можна азнаёміцца на яе сайце.

Дарэчы, з 1 сакавіка мяняецца графік работы кас Вялікага тэатра оперы і балета. Тэатральныя касы будуць працаваць без выхадных з 10.00 да 20.00.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць