Улада66

Пачобута папярэдзіла пракуратура

За працу на польскую «Газету Выборчую» без акрэдытацыі.

Журналіст Андрэй Пачобут атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад пракуратуры Гродзенскай вобласці. За працу на польскую «Газету Выборчую» без акрэдытацыі.

«На сайце "Газеты Выборчай" у Інтэрнэце пад Вашым імем апублікаваныя друкаваныя матэрыялы, якія асвятляюць падзеі ў Рэспубліцы Беларусь. У той жа час ўстаноўлена, што тэрмін Вашай акрэдытацыі карэспандэнтам "Газеты Выборчай" пры Міністэрстве Замежных Спраў Рэспублікі Беларусь скончыўся 2009.02.24 г. Зварот рэдакцыі газеты аб яе падаўжэнні названым міністэрствам пакінуты без задавальнення. У адпаведнасці з арт. 35 закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі" ажыццяўленне прафесійнай дзейнасці журналістаў замежных СМІ без акрэдытацыі забараняецца. Аднак гэтае патрабаванне закона вамі не выконваецца», — гаворыцца ў папярэджанні, падпісаным пракурорам Гродзенскай вобласці Віктарам Марозам.

Андрэй Пачобут лічыць, што пракуратура і МЗС парушаюць ягонае канстытуцыйнае права на збор і распаўсюд інфармацыі і не збіраецца спыняць журналісцкую дзейнасць.

Нагадаем, што 9 сакавіка Андрэй Пачобут звярнуўся з адкрытым лістом да генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча, у якім папрасіў разабрацца з юрыдычным казусам, які, на яго думку, узнік у выніку вынясення яму адміністрацыйнага прысуду за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 19 снежня 2010 г.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць