Здароўе22

Зон свабодных ад курэння стане болей

У Беларусі плануецца павялічыць колькасць месцаў, у якіх будзе ўведзеная поўная забарона на курэнне, паведаміла намеснік галоўнага доктара па эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Людміла Наройчык 31 мая на пасяджэнні круглага стала ў Мінску.

Паводле яе слоў, мяркуецца таксама распачаць меры па павелічэнні цэн на тытунёвыя вырабы. Як лічыць спецыяліст, у Беларусі павінна дзейнічаць поўная забарона на рэкламу тытунёвых вырабаў, як прамую, так і ўскосную. Гэтыя мерапрыемствы пазначаныя ў рамачнай канвенцыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) па барацьбе з тытунём, якую ратыфікавала Беларусь. Яны замацаваныя таксама ў канцэпцыі рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі супрацьдзеяння спажывання тытуню на 2011–2015 гады і комплексным плане мерапрыемстваў па барацьбе супраць тытунекурэння на 2011–2015 гады.

Як паведаміў кіраўнік краінавага офіса СААЗ у Беларусі Ягор Зайцаў, у краіне дасягнутыя поспехі па абмежаванні рэкламы тытунёвых вырабаў. Забарона на такую рэкламу выконваецца на 98%: часам яе можна сустрэць у часопісах, галоўным чынам расійскіх.

Як заявіў намеснік кіраўніка секцыі па праблемах дэмаграфіі і аховы здароўя навукова-кансультатыўнага савета Парламенцкага сходу саюза Беларусі і Расіі Сяргей Скрабец, Беларусь — адзіная краіна ў ЕўрАзЭС, якая мае ўзгодненую пазіцыю ўсіх міністэрстваў і ведамстваў у барацьбе з курэннем.

Паводле яго слоў, у цэлым на постсавецкай прасторы курыць амаль палова насельніцтва. Тым часам, 90% анкалагічных захворванняў лёгкіх выкліканыя актыўным ці пасіўным курэннем. На лячэнне аднаго пацыента хворага на рак лёгкіх расходуецца да 100 тыс. долараў з бюджэту.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі курыць больш за 30% насельніцтва. Міністэрства аховы здароўя папярэджвае, што курэнне выклікае анкалагічныя і сардэчна-сасудзістыя захворванні, хранічныя захворванні лёгачнай сістэмы, парушэнні мазгавога кровазвароту, язвавую хваробу страўніка, прыглушэнне імунітэту і іншыя. У Беларусі рак лёгкіх у мужчын знаходзіцца на першым месцы ў структуры анкалагічнага захворвання, 97% захварэлых на рак лёгкага — актыўныя курцы.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, штодня ў Беларусі памірае 42 чалавекі ад хвароб, звязаных з тытунекурэннем.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне16

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Інфанціна: ЧС-2026 — найлепшы ў гісторыі. Ва ўсім свеце пануе шчасце7

Колькі каштуюць кавуны, дыні і ягады на «Экспабеле» — агляд цэн1

Зяленскі разглядае замену Сырскага10

Былога гукарэжысёра БТ асудзілі да калоніі пасля вяртання з Польшчы11

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп28

Трамп назваў сітуацыю з прыпыненнем дыскваліфікацыі Балагуна самым запамінальным момантам мундыялю1

Зяленскі пракаментаваў сённяшнія ўдары па складах Wildberries16

Украіна ўпершыню адказала на расійскія атакі на склады «Новай пошты» сіметрычнымі ўдарамі па хабах «Вайлдберыз». Падмаскоўны згарэў дашчэнту10

Былы ратавальнік МНС стаў фермерам і вырошчвае буякі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне16

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць