Меркаванні22

Палітвязень Зміцер Дрозд: Нядоўга нам тут быць

Ліст з Валадаркі.

Прывітанне, сябры мае! Дзякуй за падтрымку, вельмі было важна ведаць, што я не адзін, што не забыліся на мяне.

Адмысловых надзей на судзе не меў, хоць пасля выступу Язэпа (Янушкевіча, гл. час 16.51 -- Рэд.) сам паверыў у сваю геніяльнасць. Варта было сесці ў турму, каб пачуць такія добрыя словы — я лёсік! Як правіла, людзі такое чуюць толькі на сваім пахаванні — а, дакладней, вядома, ужо і не чуюць. А мне вось пашчасціла яшчэ пры жыцці.

У дзяцінстве я марыў быць героем, шкадаваў, што няма вайны, — маўляў, няма дзе геройнічаць, а жыццё мне такі сюрпрыз паднесла! Сам сабе зайздрошчу.

Тое, што цяпер адбываецца ў краіне, яшчэ раз пацвярджае маю давыбарную думку:

будзе справядліва, калі АГЛ сам будзе расхлёбваць тое, што ён нарабіў, і народ запомніць яго праўленне па «апошніх словах» — галечы, росце цэнаў, беспрацоўі, «закручванні гаек»
і да т.п.

Рыхтавалі мяне да пераезду ў Жодзіна — але нешта пакуль тармазнулі, знаходжуся ў поўнай невядомасці, дзе буду заўтра — не ведаю. Можа, вырашылі ўсіх нас сабраць?

Тут і Андрэй Саннікаў цяпер па суседстве — яго людзі бачылі — перадаў мне прывітанне. Карацей, усё добра. Вельмі прыемна, што ён успомніў мяне ў апошнім слове на судзе. Думаю, што гэта падзяка не толькі мне, але і ўсім «невядомым героям», якія працуюць на тое, каб мы хутчэй былі на волі.

У адрозненні ад астатніх сукамернікаў

мой тэрмін — нявызначаны часавы прамежак. Веру, што можам выйсці ў любы момант! Ведаю, што ўвесь свет за нас, таму адчуваю, што за намі не толькі ПРАЎДА, але і СІЛА. Каб мы сядзелі ў турме, НІКОМУ не выгадна.
Перадаю маю шчырую падзяку замежным паслам, Ежы Бузэку, а таксама «Нашай Ніве», «Народнай Волі», «Хартыі» — дзякуй за падтрымку!

Жыву, гляджу скрозь шчыліны ў кратах на зялёныя дрэвы.

Бачыў Вінаградава, Кіркевіча, Васілевіча і інш. — нас усіх разам ганялі з матрацамі, здаваць — а потым назад. Усе трымаюцца малайцамі! Поўныя веры, што нядоўга нам яшчэ тут быць. Вядома, усё можа быць. Верым, чакаем.

* * *

Зміцер Дрозд — навуковец, архівіст, аўтар кнігі «Землеўласнікі Мінскай губерні 1861—1900 гг." Асуджаны па справе аб «масавых беспарадках» 19 снежня 2010 года на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала два склады Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць