Адзін з нападнікаў памёр потым ад ран.
Жыхар Іванаўскага раёна адбіў разбойны напад рабаўнікоў.
Выпадак здарыўся ў вёсцы Моладава. У дом 60-гадовага мужчыны ноччу праз акно ўварваліся двое ў масках. Яны пагражалі нажом ды патрабавалі грошай.
Гаспадар аказаў ім супраціў. У выніку адзін з нападнікаў (раней неаднаразова судзімы за крадзеж, рабаванне і г.д.) 1985 года нараджэння сканаў. Іншы 20-гадовы налётчык (таксама судзімы) паранены.
У дачыненні да яго міліцыя завяла крымінальную справу па ч.2 арт.207 "Разбой" КК Беларусі, якая прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары