Эканоміка11

«Беларусбанк» абараняе ўкладчыкаў, падняўшы стаўкі ў рублях да 24%

Як паведамляе прэс-служба «Беларусбанка», з 9 чэрвеня 2011 года банк павысіў працэнтныя стаўкі па тэрміновых укладах (дэпазітах) фізічных асоб у беларускіх рублях.
Гэта тычыцца як новапрыманых, так і раней прынятых укладаў, па якіх не парушана тэрміновасць. У залежнасці ад віду зберажэнняў працэнтныя стаўкі павялічаны да 24%.

Да 9% гадавых павялічаны стаўкі па тэрміновых дэпазітах у замежнай валюце.

Укладчыкам, якія маюць тэрміновыя дэпазіты ў беларускіх рублях і замежнай валюце, прадастаўлена права з 15 чэрвеня 2011 года датэрмінова скасаваць дагавор банкаўскага ўкладу і перааформіць яго на любы з існуючых відаў тэрміновых укладаў. Пры гэтым выплата працэнтаў ажыццяўляецца ў памеры названай у дагаворы працэнтнай стаўкі без яе зніжэння.

Банкам унесены змяненні ў парадак выплаты ўкладаў у замежнай валюце. Пры нявыплаце сумы ўкладу ў тэрмін яго вяртання працэнтны даход будзе налічвацца па той працэнтнай стаўцы, якая абазначана дагаворам з даты тэрміну вяртання да даты фактычнай выплаты ўкладу.

Гэтая ж норма распаўсюджваецца і на ўклады, якія былі закрыты пасля заканчэння тэрміну дагавора з 18 сакавіка да 15 чэрвеня 2011 года. Па іх таксама будзе ажыццёўлены пераразлік па асноўнай стаўцы канкрэтнага віду ўкладу ў поўным памеры без яе зніжэння. Сродкі кліенту будуць выплачаны шляхам залічэння на ўклады або наяўнымі.

Рашэнне было прынята «ў мэтах абароны інтарэсаў укладчыкаў». Яно набывае моц 15 чэрвеня 2011 года.

Спецыяльная прапанова зроблена тым, хто жадае размясціць грошы на кароткі адрэзак часу, — уклад «Гарантаваны даход» і ашчадны сертыфікат тэрмінам на 15 каляндарных дзён са стаўкай даходу ў памеры 21% гадавых.

Падрабязнасці можна даведацца на сайце «Беларусбанка», у яго структурных падраздзяленнях або па тэлефоне кантакт-цэнтра 147.

Сродкі фізічных асоб (з улікам налічаных працэнтаў) у ААБ «Беларусбанк» на 1 мая 2011 года склалі 13 трлн. рублёў, у тым ліку: 6,8 трлн. рублёў, 2,1 млрд. долараў ЗША ў эквіваленце. Варта адзначыць, што па стане на 1 красавіка аб`ём сродкаў фізічных асоб складаў 13,5 трлн. рублёў.

Варта адзначыць, што стаўка 24% нашмат меншая і за цяперашні тэмп дэвальвацыі рубля, і за тэмпы інфляцыі ў краіне.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць