Вельмі грошы трэба: Замежныя пацыенты будуць аплачваць медпаслугі выключна ў валюце
Замежныя пацыенты будуць аплачваць медыцынскія паслугі ў Беларусі выключна ў валюце. Таксама ў валюце будуць плаціць за навучанне ў беларускіх медыцынскіх ВНУ замежныя студэнты,пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр аховы здароўя Васіль Жарко.
Як праінфармаваў міністр, усім медыцынскім установам Беларусі, якія аказваюць платныя паслугі грамадзянам іншых краін, даручана да 1 ліпеня атрымаць ліцэнзіі на правядзенне разлікаў у валюце.
Каментары