Ён належыць іранскаму банку «Тэджарат», які падазраецца ў фінансаванні ядзернай праграмы Ірана.
Міністэрства фінансаў ЗША абвясціла пра ўвядзенне санкцый супраць трэцяга па велічыні іранскага банка «Тэджарат» і афіляванага з ім «Трэйд кэпітал банк» (ЗАТ «ТК Банк»), размешчанага ў Мінску. Паводле заявы амерыканскіх уладаў,
гэтыя банкі дапамагалі ўраду Ірана абыйсці ўжо ўведзеныя санкцыі і фінансаваць ядзерную праграму.Актывы «Тэджарата» ў банкаўскай сістэме ЗША будуць замарожаны.
«Гэты крок умацуе фінансавую ізаляцыю Ірана і яшчэ мацней ускладніць фінансаванне незаконнай ядзернай праграмы», — растлумачыў прадстаўнік Міністэрства фінансаў ЗША Дэвід Коэн.
Доля банка «Тэджарат» у капітале ЗАТ «ТК Банк» складае 99,89%.
-
«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне
-
20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін
-
Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі
Каментары