Грамадства55

Пасля «Чарнобыльскага Шляху» затрымалі 40 чалавек

Міколу Дземідзенку, Міхаіла Мускага і Рамана Васільева будуць сёння судзіць.

Пасля акцыі «Чарнобыльскі шлях» былі затрыманыя каля 40 чалавек. Усе яны былі дастаўленыя ў Савецкі і Цэнтральны РУУС,
пра гэта Tut.by распавяла праваабаронца Наста Лойка.

Паводле яе слоў, з Цэнтральнага РУУС затрыманых ужо адпусцілі,

а ў Савецкім застаецца каля 30 чалавек.
«Там зараз знаходзяцца назіральнікі-праваабаронцы, якія атрымалі гэтую інфармацыю са слоў дзяжурнага, — распавяла Наста Лойка. — Дзяжурны таксама паведаміў, што дакладных спісаў затрыманых пакуль няма». Актывісты расійскага «Яблыка», як паведамлялася, адпушчаныя на волю.

За што канкрэтна былі затрыманыя ўдзельнікі акцыі, пакуль невядома, аднак актывіст «Маладога фронту» Раман Васільеў паспеў паведаміць, што

хутчэй за ўсё будуць складзеныя пратаколы па арт. 17.1. КоАП «Дробнае хуліганства».

Маладафронтавец Мікола Дземідзенка дастаўлены ў Савецкі РУУС, піша spring96.org

Як паведаміла актывістка незарэгістраванай арганізацыі Наста Палажанка, у судзе Савецкага раёна будуць судзіць Міколу Дземідзенку, Міхаіла Нускага і Рамана Васільева.

Учора ўвечары пасьля завяршэньня мітынгу на Плошчы Бангалор міліцыя затрымала каля 40 ягоных удзельнікаў. На Дземідзенку, Мускага і Васільева ў Савецкім РУУС былі складзеныя пратаколы за дробнае хуліганства.

У судзе Савецкага раёна будуць судзіць Міколу Дземідзенку, Міхаіла Мускага і Рамана Васільева.

Учора міліцыя затрымала Валянціну Дваракову, якая вітала дэманстрацыю з балкона сваёй кватэры на вуліцы Сурганава, міліцыя таксма затрымала і адпусціла пасьля складаньня пратакола па артыкуле 23.34 КоАП («парушэнне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў»).

***

Варта адзначыць, што перад заканчэннем акцыі адбылася кароткая гутарка намесніка начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігара Яўсеева і экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, які прасіў Яўсеева «абыйсціся гэтым разам без затрыманьняў».

«Якія затрымання? Няма ніякіх затрыманняў», — заявіў Яўсееў.

На той момант з’явілася інфармацыя толькі пра затрыманых расіянаў, Яўсееў адзначыў, што яму пра гэтыя затрыманні нічога невядома.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні24

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве знайшлі павешаным былога кіраўніка тэрмінала аэрапорта «Шарамеццева», праз які вылятаў у свой апошні палёт Прыгожын7

Чатыры сцэнары транзіту ўлады ў Беларусі: эксперты ацанілі імавернасць кожнага з іх 22

Лукашэнка распарадзіўся адпраўляць у армію ўсіх, хто не ўмее працаваць падчас жніва26

Паліцэйскі ведаў, што Расія не выдае сваіх грамадзян, але вымагаў $22 тысячы ў забойцы, які баяўся экстрадыцыі ў Беларусь1

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі20

Адна на 15 мільёнаў цяжарнасцей. У Аўстраліі нарадзіліся рэдкія аднаяйцавыя чацвярняты6

«Больш за год Святлана цяжка хварэла, але нават падчас хваробы не скардзілася» — Катынскі музей адгукнуўся на смерць Святланы Курс2

Былы зяць Шэймана мае ДНЖ у Літве. А якія бізнэсы ён вядзе?13

ДТЗ у Буда-Кашалеўскім раёне: адзін чалавек загінуў, сем пацярпелі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні24

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць