Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў 27–28 красавіка будзе знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам, паведамілі ў пасольстве Туркменістана ў Мінску.
Праграма візіту пакуль не абнародуецца.
Бердымухамедаў наведваў Беларусь у студзені 2009 года. Лукашэнка наведваў Туркменістан ў маі 2002 года, у чэрвені 2008 года і ў красавіку 2011 года.
Учора ў Быхаўскім раёне Лукашэнка заявіў, што візіт прэзідэнта Туркменістана вельмі важны, падкрэсліўшы, што ў Туркменістана ёсць вялікія сродкі, але няма тых тэхналогій, якія ёсць, напрыклад, у Беларусі, Украіне, Расіі.
"Мы пачалі будаваць у іх калійны камбінат, і яны вельмі задаволены нашай работай. Мы прапанавалі будаваць аўтадарогі, жыллё, пастаўляць туды тэхніку", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм
Каментары