Грамадства

Анархіста Аліневіча пазбавілі кароткатэрміновага спаткання са сваякамі

Анархіста Ігара Аліневіча ў наваполацкай калоніі № 10 перавялі ў разрад «злосных парушальнікаў рэжыму» і пазбавілі кароткатэрміновага спаткання са сваякамі.

Пра гэта Аліневіч напісаў у лісце родным, паведаміла БелаПАН яго маці Валянціна Аліневіч.

Аліневіч піша: «Зараз я „злосны парушальнік“, пазбавілі кароткага спаткання (так што ў ліпені мы не ўбачымся), ёсць і іншыя парушэнні, што адназначна прывядзе да ўзмацнення жорсткасці майго зняволення».

«Але нічога страшнага ў гэтым няма. Мне, шчыра кажучы, смешна становіцца ад такіх намераў. Хіба гэта можа на штосьці паўплываць?» — адзначыў Аліневіч.

У астатнім жа, піша зняволены, у яго «ўсё добра». Паводле слоў маці, ён чытае кнігі. «Піша, што прачытаў Кодэкс аб зямлі, Крымінальна-выканаўчы кодэкс і амаль скончыў вывучаць падручнік па маркетынгу», — паведаміла яна.

***

    27 мая 2011 года суд Заводскага раёна асудзіў Аліневіча на падставе ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) і ч. 2, 3 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці) Крымінальнага кодэкса. Ён быў прыгавораны да васьмі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

    Працэс па справе анархістаў пачаўся 18 мая. Яны абвінавачваліся ва ўчыненні шэрагу нападаў на будынкі і падпалаў, у прыватнасці ў правядзенні несанкцыянаванай антываеннай акцыі каля будынка Міністэрства абароны ў 2009 годзе, закідванні бутэлькамі з запальнай сумессю тэрыторыі пасольства Расіі ў Мінску і будынка Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў 2010 годзе. Ім таксама інкрымінаваўся шэраг нападаў на іншыя будынкі: закід фаерамі сталічнага казіно «Шангры Ла» і будынка Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, спробы падпалу аддзяленняў «Беларусбанка» і «Банка Масква-Мінск», аддзялення міліцыі ў Салігорску.

Каментары

Цяпер чытаюць

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей19

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Усе навіны →
Усе навіны

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу32

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

Мінскае «Дынама» таксама прайшло далей у Лізе канферэнцый. І таксама праз серыю пенальці

БАТЭ прабіўся ў другі раўнд Лігі канферэнцый5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей19

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць