Грамадства

У КДБ прынялі перадачу для Антона Сурапіна

Раніцай 20 ліпеня ў маці Антона, якая сёння прыехала ў Мінск са Слуцку, нарэшце прынялі перадачу для яе сына.

Нагадаем, што дзве папярэднія спробы поспеху не мелі — у аўторак у КДБ сказалі, што «непрыёмны дзень», а ў сераду заявілі, што прымуць перадачу толькі ад блізкіх сваякоў (маці на той момант вярнулася ў Слуцк і папрасіла сяброў перадаць пакет замест яе).

***

    Нагадаем, што 20-гадовага Антона Сурапіна, сябра ГА «БАЖ», навучэнца 4 курса Інстытута журналістыкі БДУ, затрымалі раніцай 13 ліпеня пасля ператрусу ў яго кватэры. У той жа вечар следчы КДБ паведаміў Алене Сурапінай, што яе сына затрымалі на 72 гадзіны. Пасля заканчэння гэтага тэрміну да журналіста прымянілі меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай на 10 сутак (з моманту затрымання).

    Першы допыт журналіста адбыўся 16 ліпеня. 17 ліпеня дзяжурны адвакат, які прысутнічаў на першым допыце, сказаў бацькам Антона, што іх сын затрыманы ў межах расследавання крымінальнай справы аб незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы РБ, здзейсненым арганізаванай групай асобаў (арт. 371 ч.3 КК РБ). Антона падазраюць у спрыянні гэтым злачынным дзеянням (арт. 16 КК РБ), грунтуючыся на размешчаных ім у інтэрнэце эксклюзіўных фота «шведскіх мядзьведзікаў». Сам Антон пісаў у гэтым матэрыяле, што фота даслаў яму па электроннай пошце невядомы чалавек, якія жыве не ў Мінску.

    10 сутак утрымання Антона пад вартай скончацца ў панядзелак. Пасля гэтага яму мусяць альбо прад’явіць абвінавачанне, альбо адпусціць на волю. Сваякі і калегі журналіста спадзяюцца ў панядзелак сустрэцца з Антонам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні30

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года44

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

Ільхам Аліеў расказаў пра патаемную расійска-нямецкую сустрэчу ў Баку6

У Маскве знайшлі павешаным былога кіраўніка тэрмінала аэрапорта «Шарамеццева», праз які вылятаў у свой апошні палёт Прыгожын7

Чатыры сцэнары транзіту ўлады ў Беларусі: эксперты ацанілі імавернасць кожнага з іх 23

Лукашэнка распарадзіўся адпраўляць у армію ўсіх, хто не ўмее працаваць падчас жніва26

Паліцэйскі ведаў, што Расія не выдае сваіх грамадзян, але вымагаў $22 тысячы ў забойцы, які баяўся экстрадыцыі ў Беларусь1

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні30

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць