Афіша

Сёння — прэзентацыя кнігі «Вялікае Княства Літоўскае» У. Арлова і З. Герасімовіча

У 495-я ўгодкі першай кнігі Скарыны (6.08.1517).

Імпрэза пройдзе ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (Сурганава, 15). Пачатак а 16.30.

Чакаецца, што ў прэзентацыі возьмуць удзел не толькі аўтары, але і гісторыкі Анатоль Грыцкевіч і Уладзімір Ляхоўскі, навуковы рэдактар кнігі Зміцер Санько. Вядома ж, можна будзе набыць кнігу.
Яе прыкладная цана складае 350 тысяч.

Шыкоўна выдадзенае «Вялікае княства» — нібы працяг кнігі Арлова і Герасімовіча «Краіна Беларусь», што выходзіла 5-тысячным накладам і цалкам раскупілася. Гэта сапраўдны даведнік па часах ВКЛ і не толькі. Кніга пачынаецца матэрыяламі аб суіснаванні балтаў і славянаў на беларускіх землях, а сканчаецца сённяшнім днём беларусаў у Літве.

«Дзень для прэзентацыі быў абраны невыпадкова, — адзначае Уладзімір Арлоў. — Якраз 6 жніўня Францыск Скарына выдаў першую беларускую друкаваную кнігу».
У сувязі з гэтым бібліятэка наладзіць выставу гістарычнай літаратуры, якую наведнікі прэзентацыі змогуць пабачыць.

Каментары

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць