Грамадства

На кожнай станцыі метро ўстановяць лакалізатары выбуху

А ў кожным вагоне — па чатыры відэакамеры

Да 2017 года на кожнай станцыі Мінскага метрапалітэна плануецца ўстанавіць лакалізатары выбуху, а ў кожным вагоне — па чатыры відэакамеры. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 7 жніўня паведаміў начальнік КУП «Мінскі метрапалітэн» Расціслаў Юрэня.

Паводле яго слоў, гэта толькі некаторыя меры, прадугледжаныя доўгатэрміновай праграмай па павышэнні ўзроўню бяспекі метрапалітэна. На гэту праграму, якая ўключае 15 мерапрыемстваў, плануецца зрасходаваць 172 млрд. рублёў. Сёлета ўжо зрасходавана 12 млрд., у наступным годзе плануецца патраціць 16 млрд. рублёў.

Лакалізатары выбуху будуць устаноўлены «на выпадак, калі на станцыі пакінуты невядомы прадмет».
«Гэты прадмет можна змяшчаць у лакалізатар, і ён будзе там знаходзіцца да яго эвакуацыі са станцыі падрыўнікамі», — паведаміў Юрэня. У сваю чаргу, паводле яго слоў, камеры ў рэжыме анлайн будуць перадаваць інфармацыю з кожнага вагона.

У метро ўжо ўстаноўлена прыкладна 900 відэакамер, у тым ліку сёлета больш як 300.
«Мы бачым практычна ўсё, за выключэннем вагонаў», — падкрэсліў начальнік метрапалітэна.

Ён таксама лічыць, што неабходна стварэнне асобнага сітуацыйнага цэнтра для метро, над чым цяпер працуюць спецыялісты.

Будзе таксама праведзена праца па ўстаноўцы сістэмы відэаназірання за дэпо.

Акрамя таго, сёлета ў метро на станцыях будуць устаноўлены па чатыры пункты экстраннай сувязі,
праз якія пасажыры змогуць паведамляць пра надзвычайныя здарэнні і «імгненна выклікаць міліцыянера ці дзяжурнага па станцыі».

Сёлета распачата праца па ўстаноўцы ахоўных шуц-ліній на станцыях для людзей са слабым зрокам. Паводле меркавання Юрэні, яны важныя і для іншых пасажыраў, якія становяцца больш уважлівымі і не заходзяць за гэтыя лініі.

Плануецца арганізаваць зоны надгляду пасажыраў з габарытным багажом на кожнай станцыі. Цяпер такая зона працуе на станцыі «Кастрычніцкая». Мяркуецца таксама павялічыць штат службы аховы метрапалітэна да 166 чалавек, якія «будуць працаваць у цесным узаемадзеянні з міліцыяй, патруляваць вестыбюлі, пераходы, платформы». «Нам пакуль не хапае рук і вачэй», — адзначыў Юрэня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць