Эканоміка

Страты прамысловых прадпрыемстваў у студзені-чэрвені 2012 года выраслі ў 1,9 разу

Чыстыя страты прамысловых прадпрыемстваў Беларусі ў студзені-чэрвені 2012 года склалі 1 трлн 251,2 млрд рублёў, што ў 1,9 разу больш за аналагічны леташні паказчык.

Паводле звестак Белстата, сума чыстай страты арганізацый горназдабыўнай прамысловасці склала 8,1 млрд рублёў (на 31,7% больш), апрацоўчай прамысловасці - 1 трлн 165 млрд (на 94,1% больш), вытворчасці і размеркавання электраэнергіі, газу і вады - 78,1 млрд (на 41,7% больш).

Удзельная вага стратных прамысловых прадпрыемстваў у названы перыяд склаў 9,6% супраць 12,9% у студзені-чэрвені 2011-га.
Колькасць стратных прадпрыемстваў за год скарацілася з 260 да 193.

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг прамысловых прадпрыемстваў за студзень-чэрвень 2012 склала 16,9% (за студзень-чэрвень 2011 года - 14,4%), рэнтабельнасць продажаў - 12,8% (11%).

Выручка ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ, паслуг арганізацый прамысловасці ў бягучых цэнах склала 314 трлн 862,5 млрд рублёў, што ў 2,4 разы больш, чым у студзені-чэрвені 2011 года, пры росце цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі за гэты перыяд у 2,3 разы.

Чысты прыбытак вырас у тры разы і склаў 26 трлн. 531,9 млрд. рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць