Здарэнні

ДТЗ у Брэсцкай вобласці: пад коламі аўтамабіляў апынуліся п'яны хлопец і 6-гадовы хлопчык

У выходныя нярэдка здараюцца ДТЗ праз асацыяльныя паводзіны ўдзельнікаў дарожнага руху, у прыватнасці, з прычыны нецвярозага стану.

Такое здарэнне было зарэгістраванае ўчора ў Пружанскім раёне — малады чалавек ляжаў на праезнай частцы, і яго не заўважыў кіроўца Mercedes. А ў Пінскім раёне да трагедыі прывяла няўважлівасць — бацька, здаючы назад на Volkswagen, пераехаў уласнага сына.

«Другая аварыя адбылася ў 14:00 у вёсцы Парахонск Пінскага раёна, — удакладніла Наталля Сахарчук, начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Брэсцкай вобласці. — Мужчына (1977 г.н.), сеўшы за руль прыпаркаванага Volkswagen Golf, пачаў рухацца заднім ходам. У гэты час яго 6-гадовы сын абабег аўтамабіль, стаў на праезную частку і апынуўся акурат на шляху машыны.

Кіроўца яго не заўважыў і зразумеў, што здарылася, калі наезд ужо адбыўся.
Дзіця апынулася проста пад Volkswagen, трапіўшы пад кола. У цяжкім стане яго даставілі ў бальніцу. Медыкі дыягнаставалі адкрытую чэрапна-мазгавую траўму, пераломы. Цяпер рэаніматолагі змагаюцца за яго жыццё. У зводцы значыцца, што кіроўца не мае правоў. Рэч у тым, што мужчына — грамадзянін Украіны. Ён атрымаў від на жыхарства і па законе павінен быў цягам трох месяцаў замяніць пасведчанне на беларускае. Кіроўца гэтага не зрабіў».

ДТЗ у Пружанскім раёне адбылося каля прыпынку грамадскага транспарту ў вёсцы Калядзічы. «У 20:05 малады чалавек (1993 г.н.) на Mercedes праязджаў міма яе і здзейсніў наезд на хлопца, які ляжаў на праезнай частцы, — паведамілі ў ДАІ. — Пешаход (1990 г.н.) знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Машына коламі пераехала яму нагу. З пераломам ён быў шпіталізаваны».

Каментары

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць