Культура22

Каліноўскі як ідэоляг рэпу

У Беларусі — бум на рэп. Раней рэпэраў трэба было ўгаворваць, каб яны засьпявалі на роднай мове, а цяпер фармуюцца суполкі прыхільнікаў гэтага кірунку.

Беларускамоўныя прыхільнікі рэп‑музыкі займелі інтэрнэт‑партал. На старонцы repka.pananieba.org абмяркоўваецца ідэя амэрыканскага прадусара забараніць рэпэрам брыдкасловіць, рэпэр Кроў тлумачыць, за што не паважае рэпэра Памідорава, а стваральнікі рэсурсу, якія называюць сябе Хвядот і Сьведак, не шкадуючы выразаў, чыхвосьцяць айчынных расейскамоўных рэпэраў. «Немагчыма нідзе выказацца напоўніцу так, як у рэп‑творы. Словам можна забіць, дык чаму не скарыстаць гэтую зброю?» — разважае Хвядот, удзельнік гурту «PANaNieba».

У Беларусі — бум на рэп. Раней рэпэраў трэба было ўгаворваць, каб яны засьпявалі на роднай мове, а цяпер фармуюцца суполкі прыхільнікаў гэтага кірунку. Зьяўляюцца і запамінальныя творы — «Не!» ад «Партызанскай школы», «Вечна жывая» Вожыка і «Непераможныя» ад «Чырвоным па белым». На апошні трэк стваральнік «Мультклюбу» Алег Мініч днямі намаляваў кліп. «Беларускі рэп яшчэ не сапсаваны грашыма, у адрозьненьне ад амэрыканскага, таму нашы рэпэры не пяюць пра тое, на якой машыне яны ўчора езьдзілі. Іх цікавяць праблемныя моманты», — мяркуе Сьведак.

Хлопцы называюць стварэньне беларускамоўнага парталу пра гіп‑гоп першым крокам да фармаваньня кааліцыі — музычнай ды ідэйнай. «І няхай нехта кажа, што няма сэнсу ў існаваньні такой рэчы, як беларускі гіп‑гоп, мы ўсё адно будзем займацца сваёй справай. Добра казаў Кастусь Каліноўскі: «Ня трэба тысячы, каб пачаць, ня трэба двух, каб пачаць, і ня трэба аднаго, каб пачаць».

Сяргей Будкін

Каментары2

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць