Архіў

Вольга Караткевіч. Бяда беларусаў

№ 21 (142), 1999 г.


 знакам тым

Вольга КАРАТКЕВІЧ

Бяда беларусаў

 

Хто ж гэта накупіцца па 450 тысячаў пры заробку ў 10 мільёнаў — тралейбусная дыскусія адносна падвышэньня цаны на тавар першай патрэбы — на гарэлку...

3-га верасьня прыйшлося назіраць бойку за апошнія 7 пляшак гарэлкі ў фірмовай краме «Крышталь» па вуліцы Кастрычніцкай. Каса, паводле словаў пэрсаналу, закрываецца а 18-й. Людзей у краму пускалі ўлучна да 17.55. Людзі хацелі гарэлкі. Кожны з розных прычынаў. Я прывяла швэдаў купіць гарэлкі й джыну. Швэдаў пачалі цкаваць — на, выкусі, самім мала. Едзь на вуліцу Варвашэні. Там працуюць да 21-й. Але гарэлкі няма. Гы-гы. Адзін мужчына проста загістэрыў: «Я хачу піць. Гарэлку. І абвяшчаю ў краме сядзячы страйк. Дзевушка, тут замежнікі. Няўжо ня сорамна?»

— У нас ёсьць толькі 5 з сапсаванымі коркамі.

— Бяру.

— А замежнікі?

— Няхай глядзяць, як людзі ненавідзяць адно аднаго за гарэлку...

— Добра, для замежнікаў — апошняя. «Белая Русь».

— Але нам па чарзе не палагаецца, — папрасіў перакласьці швэд.

— Бярэце ці не?

— Не.

— Дурное выхаваньне, што тут скажаш.

Кепскае выхаваньне справакавала скандал перад футбольным матчам Беларусь—Уэльс. Швэдам не дазволілі «пранесьці» ў торбе пляшку гарэлкі, атрыманую ў падарунак пасьля сэмінару. Параілі пайсьці ў камэру захоўваньня рэчаў. Атрымалася, што я не пасьпела выказацца па-наску. Мяне міліцыянты прынялі за «нянашу». Адшукалі хлопца, які гаворыць крыху па-ангельску. Хлопец прапанаваў варыянт — пакінуць гарэлку на ўваходзе, а пасьля матчу забраць. ОК. Футбол быў добры. У закрытай прыбіральні зрабіла заўвагу дзяўчатам, што ў памяшканьні ня паляць. Рэакцыя — цытую — «ня маеш мужыка, дык падзелімся. І пінжачок папрасаваць не зашкодзіла б...» Цяжка было стрымана тлумачыць швэдам упартую прапанову аднаго падагрэтага заўзятара: «Лукашэнку — на поле!!!» Натуральна, гарэлкі нам не аддалі — некуды зьнікла з-пад пільнага вока міліцыянта. Сярод міліцыянтаў нарадзілася ідэя купіць пляшку. Але яны не памяталі, якая была ў швэдаў.

Нацыянальны тавар — гарэлка — быў самым хадавым і на так званых школьных кірмашах. Адзін такі быў арганізаваны на Кастрычніцкай плошчы перад «саркафагам» у суботу перад пачаткам навучальнага году. Расейская папса, п’яная моладзь, вар’яцкія цэны на боцікі й сукеначкі. Каля 18-й гадзіны наведнікі кірмашу спустошылі гарэлкавыя паліцы ўнівэрсаму «Цэнтральны» й забыліся і на баціначкі, і на грамадзкія прыбіральні. Два дзецюкі ў дварох вуліцы Энгельса каля будынку вядомага для далучаных офісу ў адной руцэ трымалі па пляшцы піва, іншай прытрымлівалі орган і рабілі туалет на сьцены. У гэты час будучыя першаклясьнікі, мурзатыя пасьля піражкоў, цярпліва чакалі сваіх татаў. Калісьці я мела сабаку пароды ратвэйлер, і суседзі шчыра дзівіліся, што сабака не хадзіў у туалет на тратуарах і ў радыюсе ста мэтраў каля дому.

Зьехаць ад усяго гэтага. Зьехаць туды, куды не даходзяць кароткія хвалі беларускіх радыёстанцыяў, каб ня чуць пра ўмовы, перамовы, недамовы, перадумовы, прамовы і мовы. Калега параіў фірму. Шмат гадоў на беларускім рынку. Гішпанія. Аднамесны нумар. Добрая прапанова. Ладныя грошы. Пад час аплаты «туру» ўрываецца крымінальнага выгляду — ня ведаю, ці супрацоўнік.

— Мне трэба падсяліць дзеўчыну. Ці ёсьць хто сам адзін?

Паварочваюцца ў мой бок. Божа мой, я ж аплаціла аднамесны нумар.

— Можа возьмеце? Таньней будзе.

— Калі ласка, я ж дамаўлялася....

Малады чалавек крымінальнага выгляду дастае фотаздымак і паказвае мне дзяўчыну. Прыгожую. І кажа:

— Паглядзіце, якая сымпатычная. Лесьбіянка.

— ???

— Не зважайце. Ён у нас жартаўнік.

А пасьля мяне папярэдзілі — абавязкова вазьмеце гарэлкі ў самалёт. Бо рэйс чартэрны, і зь вядомым электаратам вам прыйдзецца правесьці 3,5 гадзіны.


Каментары

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні33

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года44

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

Ільхам Аліеў расказаў пра патаемную расійска-нямецкую сустрэчу ў Баку6

У Маскве знайшлі павешаным былога кіраўніка тэрмінала аэрапорта «Шарамеццева», праз які вылятаў у свой апошні палёт Прыгожын7

Чатыры сцэнары транзіту ўлады ў Беларусі: эксперты ацанілі імавернасць кожнага з іх 23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні33

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць