Архіў

Васіль Кроква. Каменныя страсьці

№ 8 (165), 21 — 27 лютага 2000 г.


 

Каменныя страсьці

 

У той дзень, калі бізнэсоўца з Сургуту Анатоля Сілівончыка арыштавалі за налёт ягоных гадаванцаў на Мікалаеўку, яго чакалі ў майстэрні менскага скульптара Аляксандра Шомава: ён зьбіраўся прафінансаваць усталяваньне ў Полацку помніка асьветніцы Эўфрасіньні.

Шомаўская Эўфрасіньня мела шанец паўстаць у Полацку яшчэ ў 1995 годзе. Мясцовыя бізнэсоўцы, якія займаліся нафтаю, давалі грошы на помнік. Што зашкодзіла рэалізавацца праекту? Супраць быў тагачасны намесьнік старшыні гарвыканкаму Аляксандар Камароў, які падтрымліваў праект маладой скульптаркі Натальлі Аліок.

У былых фундатараў з прыходам Лукашэнкі нафтавы бізнэс ляснуўся. І Шомаў зьвярнуўся да Сілівончыка. Але Сілівончыку цяпер даводзіцца фінансаваць рамонтныя працы ў гомельскай турме. Такім чынам, Шомаву двойчы не пашанцавала.

Аднак сёлета пытаньне пра помнік Эўфрасіньні зноў актуалізавалася. У Полацкім гарвыканкаме адбыўся разгляд зусім новага праекту, які прадставіў менскі скульптар Ігар Голубеў. Дарэчы, нядаўна ў Менску ў двары ўнівэрсытэту паставілі помнік полацкай асьветніцы ягонага ж аўтарства. Малады скульптар па гарачых сьлядох выканаў яшчэ адзін праект — ужо для Полацку, з ухвалаю мітрапаліта Філарэта: каноны праваслаўнай царквы скульптар у сваёй працы не парушыў. Прывез ён і грошы на помнік. Ад гарадзкіх уладаў патрабавалася толькі зрабіць добраўпарадкаваньне тэрыторыі. На такі варыянт улады згадзіліся хутка (бо сёлета трэба адзначаць 2000-я ўгодкі хрысьціянства). Праўда, у сяброў створанага з гэтай нагоды аргкамітэту ўзьніклі заўвагі — палачане папрасілі паменшыць на славутай зямлячцы колькасьць крыжоў і прыбраць німб з галавы.

Помнік хочуць паставіць да сярэдзіны траўня і такім чынам пасьпець да афіцыйных урачыстасьцяў.

У той самы час у суседнім Наваполацку старшыня гарвыканкаму Аляксандар Камароў, былы полацкі віцэ-мэр, сказаў на прэс-канфэрэнцыі, што горад зьбіраецца ўсталяваць чыгунны помнік заснавальнікам юнага гораду. У Полацку і Наваполацку шмат прыхільнікаў аб’яднаньня двух местаў. Таму ў журналістаў адразу паўстала пытаньне: у які гістарычны кантэкст патрапіць камароўскі помнік пасьля аб’яднаньня? Стане манумэнтам заснавальнікам некалькіх мікрараёнаў?

Васіль Кроква


Каментары

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць