Архіў

Алег Раявец. Днямі ў Раёўцы

№ 15 (172), 10 — 16 красавіка 2000 г.


 

Днямі ў Раёўцы

 

Праз кожныя два-тры тыдні я ежджу да бацькоў на вёску. Імклівае жыцьцё Менску мне падабаецца. Але ад яго звычайна стамляесься, і найлепшы спосаб пазбавіцца стомленасьці — гэта зьехаць у родную Раёўку, на Маладэчаншчыну.

У беларускім радыё шмат увагі надаецца праблемам рэгіёнаў. У паведамленьнях зь месцаў гучаць трывожныя ноткі: няма чым карміць калгасную жывёлу, не хапае кармоў, няма чым сеяць, старая тэхніка. Маіх аднавяскоўцаў такая праблема не хвалюе, і не таму, што ім усё роўна, але зь іншай прычыны.

У нашай вёсцы ніколі не было калгасу ці саўгасу. Сто два гады таму панам Грыгаровічам тут была пабудаваная кардонная фабрыка, якая і да гэтага часу функцыянуе. Праўда, цяпер яе закранулі праблемы, характэрныя для ўсёй беларускай рэчаіснасьці, але ж жыцьцё ў вёсцы выгодна розьніцца ад калгасна-саўгаснага. Няма мізэрных заробкаў, няма нішчымніцы, няма адвечнай праблемы калгасьнікаў, як сустрэць пасяўную. Існаваньне фабрыкі, праца на ёй, нармальныя заробкі стрымліваюць старэньне вёскі, у нас яшчэ дастаткова моладзі, якая стала жыве тут і не імкнецца пакінуць Раёўку ў пошуках лепшай долі. Менавіта да нас стараюцца перабрацца жыхары суседніх вёсачак, якія насыціліся па самае горла сваім калгасным жыцьцём.

Адна фабрыка, канечне, не пракорміць, таму вяскоўцы трымаюць жывёлу: кароў, коней, авечак, коз. Абавязкова на кожным падворку — парсючкі і куры. Гэта свая жывёла. І вясковец касьцьмі ляжа, але зробіць так, каб жывёла была накормленая. Няхай улетку ён скрадзе, рызыкуючы атрымаць вялікі штраф ад гойсаючага на “газіку” па палетках агранома, кармы ў суседнім калгасе, але ягоная скаціна будзе сытая.

На гэтыя выходныя я зьбіраўся дапамагчы бацькам па гаспадарцы. Сьнежнае покрыва, што заслала беларускія палеткі ў ноч з чацьвярга на пятніцу, перакрэсьліла мае пляны, але ж бацькі чакалі, і я паехаў да іх. Увечары, сабраўшыся за сталом, дзелімся навінамі, я распавядаю пра гарадзкое жыцьцё, бацькі пераказваюць апошнія мясцовыя навіны: хтосьці адышоў у лепшы сьвет, хтосьці ажаніўся, таго выгналі з працы за п’янства. Паведамілі навіну, якая зьдзівіла і ўзрушыла: у суседняй вёсцы зачынілася калгасная фэрма, бо там не засталося ніводнай каровы. Дажыліся. А нашыя людзі, адпрацаваўшы дзень на фабрыцы, выходзяць на гародчыкі, парадкуюць майно і рыхтуюцца да асноўных работ. Гледзячы на іх, верыцца, што ўсе нягоды будуць пераадоленыя. І пераадоленыя толькі ўласнай працай.

Алег Раявец


Каментары

Цяпер чытаюць

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча рэзка знізіла выдачу міжнароднай абароны беларусам. У чэрвені адмоў удвая больш, чым станоўчых рашэнняў17

Сергеенка: Мы выконваем усе абавязальніцтвы па прыёме работнікаў з Узбекістана2

Статкевіч звінаваціў лукашыстаў у этнацыдзе і назваў проціяддзе яму22

«Засцілайце ложак». Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка адкаментаваў звальненне Фёдарава метафарычна5

Вячэра, пасля якой ужо не будзе як раней2

Каля 15% беларускіх пар цярпяць ад бясплоддзя2

Кіраўнік Мінска адказаў, ці застанецца Новая Баравая вёскай

Таленавітыя людзі таленавітыя ва ўсім. А што кажуць пра Сямёна Шарэцкага яго мемуары?12

Ад Прыпяці да Каўказа. Як сям’я з-пад Мінска падарожнічае на кэмперы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць