Архіў

Богусь Біятлянёнак. Goldbusters

№ 22 (179), 29 траўня — 5 чэрвеня 2000 г.


 

спорт

Goldbusters

 

Да пачатку Алімпіяды ў Сыднэі застаецца менш за 4 месяцы. Самая пара ўзгадаць пра беларускіх паляўнічых на алімпійскія мэдалі, якія ўжо даўно рыхтуюцца да аўстралійскага сафары. Зрэшты, ня ўсе аматары паганяцца за алімпійскай здабычай трапяць у Сыднэй. Гэта стала зразумела, калі Нацыянальны Алімпійскі Камітэт пасядзеў на сваім паседжаньні. Выседзелі спартовыя чыны папярэдні сьпіс тых, каму трэба пакаваць свае ракеткі, пальчаткі, шпагі, плаўкі, стрэльбы... Агулам названа каля 130 беларускіх атлетаў (яны стартануць у 21-м з 28-ёх відаў алімпійскай праграмы), якія ўвосені возьмуць курс на самы маленькі кантынэнт плянеты. Пара дзясяткаў нашых спартоўцаў, аднак, застануцца дома, бо, хоць яны і заваявалі алімпійскія ліцэнзіі, да алімпійскага п’едэсталу даскочаць наўрад ці. Ва ўсялякім разе, так лічаць у НАКу. Ім лепей відаць, яны ж камітэт, а камітэт — установа сур’ёзная. Канчатковы ж сьпіс беларускіх паляўнічых на мэдалі будзе вядомы пры канцы жніўня.

Колькі ж здабычы плянуюць прывезьці з Алімпіяды беларускія лаўцы мэдалёў? Міністар спорту Яўген Ворсін, вокам не зьміргнуўшы, заявіў, што 15. Чаму менавіта 15? Бо столькі ж узяла беларуская каманда на мінулых гульнях у амэрыканскай Атлянце. Пагаршаць паказчыкі не дазваляе Лукашэнка.

А каб у беларускіх алімпійцаў загарэліся вочы ды ногі самі пакрочылі да п’едэсталу, улады абяцаюць сваім будучым героям прэміі-падарункі. Уладальнік бронзы атрымае 22,5 тысячы баксаў, срэбра — 40 штук, ну, а залаты алімпіец пакладзе ў кішэню ажно 60 тысячаў адзінак шурпатай зелені ды атрымае на халяву кватэру ў Менску. Пераможцам Нагана абяцалі ўдвая меней. Цікава, калі беларусы выйграюць не 15, а цэлы мех узнагародаў, ці ня зьменшыцца пасьля Алімпіяды курс мэдаля?

Богусь Біятлянёнак


Каментары

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні24

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве знайшлі павешаным былога кіраўніка тэрмінала аэрапорта «Шарамеццева», праз які вылятаў у свой апошні палёт Прыгожын7

Чатыры сцэнары транзіту ўлады ў Беларусі: эксперты ацанілі імавернасць кожнага з іх 22

Лукашэнка распарадзіўся адпраўляць у армію ўсіх, хто не ўмее працаваць падчас жніва26

Паліцэйскі ведаў, што Расія не выдае сваіх грамадзян, але вымагаў $22 тысячы ў забойцы, які баяўся экстрадыцыі ў Беларусь1

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі20

Адна на 15 мільёнаў цяжарнасцей. У Аўстраліі нарадзіліся рэдкія аднаяйцавыя чацвярняты6

«Больш за год Святлана цяжка хварэла, але нават падчас хваробы не скардзілася» — Катынскі музей адгукнуўся на смерць Святланы Курс2

Былы зяць Шэймана мае ДНЖ у Літве. А якія бізнэсы ён вядзе?13

ДТЗ у Буда-Кашалеўскім раёне: адзін чалавек загінуў, сем пацярпелі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні24

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць