Архіў

Сяргей Максімовіч. Бяз атамнай субмарыны як бяз рук

№ 50 (207), 11 — 18 сьнежня 2000 г.


 Бяз атамнай субмарыны як бяз рук

 Старшыня Гарадзенскага аблсавету А.Карпуць узначальвае дэлегацыю па сяброўстве зь вялікай атамнай субмарынай “Обнінск” Паўночнага флёту Расеі. Дэлегацыя прывезла падарункі, гутарыла з флёцкім начальствам.

Гэткім чынам гарадзенскае кіраўніцтва “выправілася”. Напярэдадні гібелі субмарыны “Курск” на Паўночны флёт прыяжджалі беларускія шэфы з падарункамі. Гарадзенцам прызначана было падараваць падводнікам тэлевізар. Але ўручалі яго берасьцейцы. Бо гарадзенскае начальства зэканоміла на дарозе, не паехаўшы. Дый пабаялася ехаць, бо рыхтавалася да візыту ў рэгіён Аляксандра Рыгоравіча.

А тым часам зь Берасьця прыехалі аж шэсьць чыноўнікаў. Хаця ў іх была важкая нагода — аднаму з караблёў далі назву “Брэст”. Берасьцейцы мусілі чырванець за гарадзенскае начальства. Адзін з расейскіх адміралаў з сэрцам паскардзіўся: лепей бы яны самі прыехалі, нават без тэлевізара… Любяць, карацей, нас, беларусаў. І мы адказваем узаемнасьцю.

Дапамагаць у бядзе неабходна. І калі вядомая ангельская акторка зьбірае ў антракце сярод гледачоў спэктаклю за раз некалькі тысячаў фунтаў і прывозіць сваякам экіпажу “Курска” — гэта ўспрымаецца натуральна. Калі ж у нас ледзьве не прымусам пачынаюць гэта рабіць, каб стварыць масавасьць, каб было ў рэчышчы “дзяржаўнай палітыкі”, гэта ўспрымаецца інакш. Напрыклад, ашмянская раёнка надрукавала заклік здаваць грошы, паведаміўшы, што “вырашана” сабраць па 500 рублёў. Кім вырашана — ані намёку. Сярод гарадзенскіх міліцыянтаў спрабавалі зьбіраць па 1 тысячы. Ясна: ім жа плоцяць — дай Бог іншым. Аднак агулам выглядала ўсё даволі неадназначна: бедная вёска, бедныя бюджэтнікі, а — давайце раскашэльвайцеся. Хаця, калі Лукашэнку патрэбна было прадэманстраваць надзвычайную салідарнасьць, хай бы са свайго фонду — паважна, на дзяржаўным узроўні — і дапамог.

Бо інакш, калі задумацца, дык робіцца крыху дзіўна. Ядзерная супэрдзяржава, багатая на рэсурсы, велізарная па тэрыторыі, мае сотні атамных субмарын. А грошы на дапамогу зьбіраюць у невялікай, небагатай, з заробкамі і пэнсіямі “ніжэй калена” краіне. Гэта ўсё адно, як мэксыканцы пачнуць скідвацца на дапамогу субмарыне ЗША. Як-ніяк суседзі. Але ў сьвеце ўсё робіцца інакш. Амэрыканцы дапамагаюць бедным мэксыканцам, калі тых спасьцігне якая навала, а не наадварот.

Амэрыканцы, у якіх таксама штогод адбываюцца жудасныя непрыемнасьці ад тых жа сьмерчаў, дапамагаюць самі сабе. Бо маёмасьць, жыцьці — застрахаваны на вялікія сумы. Апроч таго, яшчэ і ўлады даюць грошы.

Так магло і павінна было быць у Расеі. Калі яна прэтэндуе на “супэрдзяржаўнасьць”, па-ранейшаму ўтрымлівае дарагія субмарыны, дык хай забясьпечыць людзкія ўмовы для падводных камандораў ды іхніх сем’яў. Аднак яна застаецца дзікай савецкай краінай, дзе жыцьцё, чалавечая годнасьць нічога ня вартыя. Паказалі ўсяму сьвету, у якіх блёчных дамах мусілі туліцца героі-падводнікі, у якіх жудасных занядбаных пад’ездах. Самім стала сорамна, пачалі хутчэй рамантаваць.

Саміх жа падводнікаў, як і любому чалавеку, мне шкада. Шкада расейцаў, шкада амэрыканцаў зь дзьвюх субмарынаў, што “праваліліся”, якіх зацягнула на глыбіню, на якую яны не былі разьлічаны. Яны проста зьніклі.

Сяргей Максімовіч


Каментары

Цяпер чытаюць

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг7

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг

Усе навіны →
Усе навіны

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг7

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць