Архіў

Друкаваць вачыма

***

Брытанскія навукоўцы на старонках часопісу “Nature” паведамілі пра распрацоўку праграмы, якая дапамагае набіраць тэксты на кампутары без удзелу рук.

Клявіятура была распрацаваная яшчэ ў XIX ст. Каб зразумець ейную нязручнасьць, паспрабуйце ўвесьці пяць сказаў, выкарыстоўваючы толькі адну руку.

Цяпер уявіце, як складана працаваць з кампутарам людзям з хворымі рукамі. На шчасьце, гэтая праблема можа цалкам зьнікнуць — дзякуючы вынаходзтву прафэсара Дэвіда МакКея і доктара Дэвіда Ўарда з унівэрсытэту ў Кембрыджы.

Клявіша за клявішай

Для людзей, якія з розных прычынаў ня могуць карыстацца кампутарамі пры дапамозе мышы і клявіятуры, спрабавалі прыдумаць розныя заменьнікі — ад аналягаў мышы, якія кіраваліся ротам, да прыстасаваньняў, якія адсочвалі рухі вочных яблыкаў і пераўтваралі іх у рухі курсора на экране. Але такія сыстэмы не пазбаўляюць ад выкарыстаньня клявіятуры — адно што яна высьвечваецца на маніторы, а той, хто піша, выбірае патрэбныя яму знакі. Мэтад малаэфэктыўны і вельмі ненатуральны для чалавечага вока. Гэткае пісаньне вымагае велізарнай сілы волі і страшэнна стамляе зрок. Аднак гэта было ці не адзіным выйсьцем. Цяпер становішча можа зьмяніцца.

Як пазбавіць кампутар клявіятуры

Наватарская задума ўзьнікла… па дарозе ў аэрапорт. МакКей уводзіў нешта ў кішэнны кампутар (так званы палмтоп) з дапамогай мініятурнай клявіятуркі. Ягоны прыяцель Майк Лявіцкі заўважыў: “Шкада, што гэтыя кампутары ня могуць быць меншыя з-за сваёй клявіятуры”.

У часе арганізаванай мазгавой атакі нарадзілася ідэя, як пазбавіць палмтоп клявіятуры, не ўскладніўшы працэсу ўводу тэкстаў. МакКей назваў сваю вынаходку “інтэрфэйсам з адваротнай арытмэтыкай кадаваньня”. Неўзабаве Д.Уард напісаў кампутарную праграму пад назвай “Дэшэр”, якая стала асновай ягонай доктарскай дысэртацыі.

Аўтары параўноўваюць “Дэшэр” са стандартнымі мэтадамі ўводу тэкстаў пры дапамозе зроку. Пасьля гадзіннай трэніроўкі чалавек, карыстаючыся традыцыйным мэтадам, можа набіраць 15 словаў у хвіліну, а з дапамогай “Дэшэру” — цэлых 25, робячы пры гэтым у 5 разоў менш памылак! Карыстальнікі праграмы кажуць, што яна значна зручнейшая. Набіраючы тэкст на клявіятуры, паказанай на экране кампутара, чалавек ніколі не бывае ўпэўнены, ці правільна ён напісаў слова. Вядома, ён можа зірнуць на ўжо напісаны тэкст, але тады курсор уцякае за межы клявіятуры. Каб зацугляць зрок, трэба вельмі пастарацца. Гэтая праблема зьнікае пры наборы паводле новага мэтаду. Карыстальнік увесь час бачыць некалькі апошніх набраных літараў і некалькі чарговых, найбольш імаверных.

Дзе шукаць “Дэшэр”

“Дэшэр” можна інсталяваць на хатнія кампутары, а таксама на палмтопы. У Інтэрнэце праграма даступная задарма. “Паколькі нашы дасьледаваньні фінансуюцца брытанскім грамадзтвам, я ня бачу падставаў прадаваць гэтую праграму”, — кажа МакКей. Агульнадаступныя і так званыя зыходныя коды, што дазваляе ўносіць у праграму свае зьмены. Таму яе можна дастасаваць да канкрэтных патрэбаў.

“Дэшэр” карэктна працуе з рознымі мовамі, прычым “асваеньне” новай — адносна простае. Трэба падрыхтаваць адпаведны тэкст на гэтай мове, каб праграма магла падлічыць частату ўжываньня літараў, складоў і словаў. Наколькі вядома, ніхто яшчэ не стварыў такой статыстыкі для беларускай мовы. Таму нашыя энтузіясты маглі б заняцца гэтым, пагатоў што аўтары праграмы ўсяляк заахвочваюць падобную падтрымку свайго праекту.

Больш дэталёвую інфармацыю можна знайсьці па адрасе: http://www.inference.phy.cam.ac.uk/dasher.

Каментары

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць