Архіў

Беларусы маюць столькі ж шанцаў на ўступленьне ў Эўразьвяз, колькі й новазэляндцы.

У выніку сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў — сяброў Эўразьвязу ў Капэнгагене 12—13 сьнежня Эстонія, Латвія, Літва, Польшча, Чэхія і яшчэ пяць краінаў атрымалі афіцыйныя запрашэньні ўступіць у ЭЗ з 1 траўня 2004 г. У 2007 г. да аб’яднанай Эўропы далучацца Баўгарыя і Румынія.

Пасьля 2007 г. па-за межамі Эўразьвязу застануцца занадта багатыя Нарвэгія, Швайцарыя і занадта бедныя Беларусь, Украіна, Малдова, краіны Балканаў і Турэччына.

Кіраўнік МЗС Францыі Дамінік дэ Вільпэн нядаўна выказаўся супраць “бясконцага пашырэньня Эўразьвязу”. Вялікі розгалас атрымала й заява старшыні Эўракамісіі Рамана Продзі, што беларусы, украінцы й малдаване ніколі не далучацца да ЭЗ: “Што з таго, што ўкраінцы або армяне адчуваюць сябе эўрапейцамі? Жыхары Новай Зэляндыі таксама лічаць сябе эўрапейцамі”. Камісар ЭЗ па замежных сувязях Крыс Патэн патлумачыў, што з гэтага вынікае: беларусы і ўкраінцы маюць столькі ж шанцаў на ўступленьне ў Эўразьвяз, колькі й новазэляндцы.

Турэччыне паабяцалі, што ў сьнежні 2004 г. ЭЗ “будзе гатовы” пачаць перамовы аб уступленьні краіны ў Зьвяз. Але для гэтага трэба, каб у Брусэлі прызналі, што Турэцкая Рэспубліка гатовая ўвайсьці ў Эўропу.

Менску ж і Кіеву ніхто нічога не абяцаў. “Амаль усе яны [заходнія палітыкі], — піша “Le Figaro”, — лічаць: неабходна спыніць “пашырэньне” Эўропы на ўсход. Захаду трэба “праглынуць” 10 новых сяброў ЭЗ, а з краінамі СНД усталяваць толькі партнэрскія стасункі”.

Для большасьці насельнікаў “старой” Эўропы нашыя краіны ўсё яшчэ застаюцца Расеяй, а мы самі — носьбітамі ўсяго дэструктыўнага, пагрозай цывілізаванаму сьвету. ВВС лічыць нашую краіну “канцэнтраваным адстойнікам для нелегалаў з азіяцкіх ды афрыканскіх краінаў, якія кіруюцца ў Заходнюю Эўропу”. Таму, паводле лёнданскай “The Times”, “новая ўсходняя мяжа Эўразьвязу, перш за ўсё з Украінай і Беларусяй, мае быць гермэтычна зачыненай”. Згаджаецца з гэтым і “Le Figaro”.

Але ня ўсім падабаецца ідэя “нябачнага муру”. Брытанская “Financial Times” піша, што варта прапанаваць Беларусі, Украіне й Турэччыне адмысловае асацыяванае сяброўства ў ЭЗ.

Данія, што цяпер старшынюе ў Зьвязе, прапануе прыняць новую стратэгію адносінаў зь Беларусяй, Малдоваю і Ўкраінаю. Шэф МЗС Даніі Пэр Стыг Мэлер абвесьціў: “Мы мусім узьняць гэтыя краіны эканамічна — каб ня мець праблемаў па суседзтве”. Гаворка йдзе пра фінансавую дапамогу, “каб там вырас узровень жыцьця, палепшыліся сыстэмы асьветы, інфраструктура, каб эканомікі гэтых краінаў маглі расьці”.

Брусэль ня хоча праблемаў зь нелегальнай міграцыяй, злачыннасьцю і кантрабандай з усходу, якія заўжды вынікаюць, калі маеш пад бокам “бедных сваякоў”. Такая эўрапейская пазыцыя: супрацоўнічаць з намі, каб ня мець лішняга клопату.

Сяргей Рак

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч41

На мяжы Беларусі з Літвой знайшлі патаемны тунэль8

Колішнія ўладальнікі «Віталюра» пераключыліся на складскі бізнэс

«Людзі бачылі, што разбіраюць не дрэва, а парахно». Каталіцкі актывіст заступіўся за навагрудскіх манашак12

«Будавала кар'еру, каб цяпер сарвацца ў аграрны? Адназначна так!» Дэканы Горацкай акадэміі закахалі ў сябе сацсеткі17

У цэнтры Брэста паставяць гіганцкія вагі з незвычайнымі адзінкамі вымярэння2

«Не будзем звяртаць увагу на лімітрофаў». Юрась Зянковіч запусціў уласнае медыя, не ведаючы, што гэтаксама называецца сайт пазнякоўцаў15

Іменем Трампа назавуць дарогу ў Заходняй Сахары5

Беларусь стала галоўным экспарцёрам рапсавага алею ў Ізраіль7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць