Архіў

Уладзімер Міхнюк

In memoriam

Пра Ягоную сьмерць мне паведаміў адзін гісторык і палітык у дзень рэфэрэндуму. Я прапанаваў быў гэтаму чалавеку пабіцца аб заклад, што на выбарчыя ўчасткі «прыйдзе» 80% надзеленых правам голасу грамадзянаў і 75% зь іх «прагаласуюць» за папраўку ў канстытуцыі. А палітык сказаў, што я недаацэньваю ўладу, і назваў большыя лічбы. Я мусіў згадзіцца зь ім. Мы сьмяяліся: якая яна, улада, прадказальная. А потым палітык агаломшыў мяне весткаю пра сьмерць др. Уладзімера Міхнюка. Я не паверыў яму. Патэлефанаваў яшчэ аднаму гісторыку. І той сказаў: праўда, памёр на канфэрэнцыі ў Берасьці. У аўторак — 12 кастрычніка — адбылося пахаваньне. На гістфаку БДУ сабралася шмат гісторыкаў, каб правесьці Яго ў апошні шлях.

…Маё знаёмства з гісторыкам Міхнюком пачалося зь Ягонае трэцяе кнігі — пра станаўленьне і разьвіцьцё гістарычнае навукі Савецкае Беларусі ў даваенны час. Памятаю ўражаньне ад трэцяе кнігі: шмат недагаворак. Зрэшты, на той час я ўжо разумеў: каб быць сумленным гісторыкам у СССР, трэба было ўвесь час карыстацца гэтым прыёмам, маючы на ўвазе знакамітае sapienti sat. Разумны, чытаючы, прыкладам, што на пачатку і ў другой палавіне 1930-х у БССР не хапала дасьледчыкаў і выкладчыкаў гісторыі, ведаў адказ на пытаньне: чаму?

І наступныя Ягоныя працы (дзьве — у суаўтарстве) былі прысьвечаныя гісторыі гістарычнае навукі.

У.Міхнюк, мусіць, так і застаўся б гісторыкам гісторыі, калі б ня новыя гістарычныя варункі: і архівы пачалі адкрывацца, і для публікацый зьявіліся ўмовы. А што можа быць саладзейшае для гісторыка за дасьледаваньне, камэнтаваньне і публікацыю дакумэнтаў мінуўшчыны? Вось гэтай працы і аддаўся У.Міхнюк. Сам ці ў суаўтарстве з калегамі Ён друкуе ў газэтах і часопісах ды асобнымі кніжкамі матэрыялы да біяграфій Канстанціна Езавітава і Аркадзя Смоліча, Вацлава Ластоўскага і Антона Сокал-Кутылоўскага, верш «Пасеклі наш Край папалам» Алеся Дудара і ўдакумэнтаваны нарыс пра яго, удакумэнтаваную біяграфію Браніслава Тарашкевіча і тэкст Уладзімера Пракулевіча пра Слуцкае паўстаньне. Дзякуючы Яму дадаліся новыя матэрыялы да біяграфій Максіма Гарэцкага, Уладзімера Дубоўкі, Язэпа Пушчы ды іншых пісьменьнікаў. Шмат працуе Ён для «Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі».

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Ева Вежнавец

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч аб пратэстах ва Украіне: Калі вы абралі з такой перавагай прэзідэнта і адначасова Вярхоўнага галоўнакамандуючага, то дайце яму кіраваць26

Італьянка выйграла «Славянскі базар»

Адным з першых «цыбулізацыю» Беларусі апісаў нямецкі заолаг. Уцёкшы ад маскоўскага рабалепства, ён адкрыў тут іншую цывілізацыю20

Хаўер Мілей абвясціў выходны дзень сёння ў краіне

«Залаты мяч» чэмпіянату свету атрымаў Родры1

У моду вярнуўся пластыкавы абутак з 1990‑х5

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію9

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць