БЕЛ Ł РУС

У Казахстане затрымалі каракалпакскага актывіста Акылбека Муратбая

16.02.2024 / 10:59

Nashaniva.com

Актывіста затрымалі на запыт узбекскіх уладаў, а затрыманне праводзілася з удзелам супрацоўніка МУС Узбекістана.

У Алматы затрымалі каракалпакскага актывіста Акылбека Муратбая. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X, піша «Настоящее время».

«15 лютага ў 22.00 я быў затрыманы супрацоўнікамі МУС па даручэнні іншых уладаў за сваю дзейнасць, калі вяртаўся дадому. Спадзяюся на дапамогу іншых актывістаў і праваабаронцаў», — напісаў Муратбай.

On February 15, at 10 pm, I was detained by employees of the Ministry of Internal Affairs on behalf of other authorities for my activity when I came home. I hope for the assistance of other activists and human rights defenders

— Aqylbek Muratbai (@muratbaiman) February 15, 2024

Праваабарончая арганізацыя Freedom for Eurasia, якая базуецца ў Вене, пацвярджае яго затрыманне. Сцвярджаецца, што актывіста затрымалі на запыт узбекскіх уладаў, а затрыманне праводзілася з удзелам супрацоўніка МУС Узбекістана Мухамедына Баймурзаева.

Яму ставяць у віну артыкулы аб «вырабе, захоўванні, распаўсюджванні або дэманстрацыі матэрыялаў, якія змяшчаюць пагрозу грамадскай бяспецы» і замаху на канстытуцыйны лад, паведамляе казахская служба Радыё Свабода.

Улады Казахстана затрыманне Акылбека Муратбая пакуль не каментавалі.

Улетку 2022 года ў Каракалпакстане выбухнулі пратэсты, якія былі жорстка задушаны. Людзі пратэставалі супраць планаў Ташкента пазбавіць Каракалпакастан аўтаноміі.

Чытайце таксама:

Каракалпакстан канчаткова замірылі, надзвычайнае становішча адменена

Пуцін падтрымаў прэзідэнта Узбекістана ў жорсткім задушэнні пратэстаў у Каракалпакстане

Падчас пратэстаў у Каракалпакстане загінулі 18 чалавек

Падчас пратэстаў ва Узбекістане былі ахвяры — колькасць загінулых і пацярпелых не называецца

Улады Узбекістана затрымалі «арганізатараў» пратэстаў і западозрылі знешняе ўмяшанне ў Каракалпакстане

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула